Эканоміка22

У Мінску адкрылі новы энергазберагальны офісны комплекс з фінансавым удзелам ЕБРР

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Fishman Group (Ізраіль) аб'ядналі намаганні для стварэння ў Мінску новага офіснага цэнтра, які быў афіцыйна адкрыты для арандатараў 29 верасня. Крэдыт на 8,7 млн. еўра, выдадзены ЕБРР, дапамог Fishman Group узвесці офісны будынак агульнай плошчай 15 тысяч квадратных метраў.

Як паведамілі ў прэс-службе ЕБРР, офісны комплекс размешчаны ў Парку высокіх тэхналогій. 

Дырэктар дэпартамента па нерухомасці і турызме ЕБРР Клаудзія Пендрэд зазначыла: «Гэта першы праект, які фінансуе ЕБРР у сферы нерухомасці ў Беларусі, і мы рады падтрымаць нашага кліента, Fishman Group, у развіцці маладога IT-сектара ў краіне, які хутка развіваецца».

Ёсеф Фрыдман, генеральны дырэктар Svitland Development Ltd. (падраздяленне Fishman Group у Беларусі і Літве), падкрэсліў: «Я вельмі рады, што наша кампанія распрацавала канцэпцыю такога высакаякаснага сучаснага бізнес-цэнтра ў Мінску. Комплекс «Клевер Парк» не толькі прапаноўвае камфортныя ўмовы працы для беларускіх высокатэхналагічных кампаній, але і адпавядае самым высокім патрабаванням энергазберажэння. Хочацца зазначыць, што было б цяжка ажыццявіць гэты праект без такога надзейнага партнёра, як ЕБРР».

Новы офісны цэнтр спажывае амаль на 50% менш энергіі, чым сярэдні офісны будынак у Беларусі. Эканомія энергарэсурсаў у межах гэтага праекта можа скласці 1,35 МВт/гадз у год, або 85.500 еўра ў грашовым эквіваленце. Дзякуючы новым экалагічным рашэнням комплекс таксама зможа мінімізаваць выкіды CO2.

ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусь. Банк выдзеліў больш за 1,5 мільярда еўра ў межах 66 праектаў па стане на 1 верасня 2014 года.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць