Літаратура22

Блогер Яўген Ліпковіч выдаў кнігу

30 верасня вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч зрабіў сабе падарунак да дня народзінаў — апублікаваў «пазытыўную кнігу» пра Менск 1960-х гадоў «Лета з завулка».

Пра сваю кнігу аўтар распавёў у інтэрвію радыё «Свабода»:

«Гэта такі зборнік апавяданьняў, аб’яднаных аднымі героямі. Фактычна гэта раман у апавяданьнях. Паколькі ў нас заўсёды валіцца палітыка, навіны непрыемныя, растуць цэны, я падумаў, што нам не хапае нейкіх пазытыўных рэчаў, і таму я гэта напісаў».

Кніга напісаная адразу на трох або нават чатырох мовах, якія можна было пачуць у Менску 60-х гадоў: гэта беларуская і расейская, трасянка, а таксама, як кажа аўтар, — «габрэйскі дыялект».

«Гэтая кніжка напісаная ў Менску і пра Менск. Фактычна галоўны герой кнігі — маленькі-маленькі завулак, які населены звычайнымі людзьмі. У асноўным героі — гэта дзеці, а таксама дарослыя, якія іх акружаюць. Дзеяньне адбываецца на пачатку 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Кожны разьдзел — гэта асобнае апавяданьне, і яны там перабітыя дакумэнтамі — ліставаньнем чальцоў Палітбюро, запіскамі ў прэзыдыюм і г.д. То бок як бы два ўзроўні жыцьця паказваюць: Беларусь часоў БССР, і дзесьці далёка — міжнародныя дамовы, Карыбскі крызіс, шпіёны — усё тое, што не зьвязана са звычайным жыцьцём», — кажа Ліпковіч.

«Асноўная мэта была — максымальна абстрагавацца ад таго, што адбываецца ў нас цяпер. Але людзі, якія будуць чытаць, яны зразумеюць, што дзесьці хтосьці выдае ўказы, праводзіць інвэстыцыйныя форумы, а адначасова ідзе жыцьцё маленькіх людзей. Усё роўна ўсё засталося ў тым жа выглядзе. Адносіны людзей і ўлады захаваліся: як кажуць, поп сваё, а чорт сваё. Яны робяць выгляд, што клапоцяцца аб нас, а мы робім выгляд, што мы іх любім», — лічыць ён.

Ліпковіч кажа, што кніга напісаная з гумарам, вельмі лёгка чытаецца і за ёй будзе прыемна правесьці вечар.

«Галоўны пасыл кнігі — гэта пацешыцца. Я працягваю гнуць сваю лінію наконт таго, што ў нас няма гумару. Мы ўсе гэта ведаем. Усе спробы нешта зрабіць афіцыйна, на тэлебачаньні — няўдалыя. І вось я спрабую неяк стварыць гэты гумар. Гумар дапамагае выжыць. Я заўсёды казаў, што ўлада заганяе нас у дэпрэсіўны стан, спэцыяльна душыць нас. А гумар — гэта глыток свабоды», — упэўнены ён.

Аўтар падкрэсьлівае, што ў кнізе наагул няма ніякай палітыкі. Ён характарызуе свой твор як «сьвядомую забаўку», зробленую на беларускіх рэаліях.

«Вось існуе «сэкс, наркотыкі і рок-н-рол» — гэта якраз тое, пра што трэба пісаць. Але з усяго гэтага ў нас пішуць толькі пра наркотыкі, нават хутчэй пра п’янства. Вось Сьледчы камітэт піша пра наркотыкі, уключаеш тэлевізар — там табе абавязкова раскажуць, як хтосьці кагосьці зь перапою забіў. А пра сэкс і рок-н-рол ніхто ня піша. Я прыхільнік таго, каб ствараць літаратуру забаў, а не літаратуру, якая кагосьці будзе вучыць. Літаратура ніколі нікога ня можа навучыць, таму што вучыць вуліца, школа і тэлевізар. А забаўляльнай літаратуры ў нас няма. У нас абавязкова пішуць кнігі маральныя і каб кагосьці навучыць. Звычайна ў нас ужо калі пішуць — то абавязкова каб вайна была», — кажа Ліпковіч.

Кнігу Яўгена Ліпковіча «Лета з завулка» можна набыць у кнігарні «Логвінаў»

Каментары2

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Павук паскардзіўся на Карпянкова ідэолагу МУС3

«Russki o*ueli». Таксіст у Вільні адмовіўся везці расійскую журналістку28

ЗША змянілі правілы падачы на візы2

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах26

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

У ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» новы вядучы9

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі15

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць