Эканоміка99

Беларусь гатова выконваць дамову аб ЕАЭС толькі пры зняцці «бар'ераў, абмежаванняў і выключэнняў»

Беларусь абумовіць выкананне дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) здыманнем бар'ераў, абмежаванняў і выключэнняў «ў дачыненні да энерганосьбітаў, прадукцыі зборачных вытворчасцей, лібералізацыі аўтамабільных перавозак і іншых адчувальных пазіцый».

Пра гэта гаворыцца ў законапраекце аб ратыфікацыі Дамовы аб ЕАЭС, які паступіў у палату прадстаўнікоў. Яго тэкстам валодае TUT.BY.

Артыкул 1 законапраекта аб ратыфікацыі Дамовы аб ЕАЭС выглядае так: «Ратыфікаваць дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе, падпісаную ў г. Астане 29 мая 2014 года (далей — Дамова), з наступнай заявай:

«Рэспубліка Беларусь заяўляе, што сумленна будзе выконваць свае абавязацельствы ў рамках Дамовы і распачне іншыя меры па яе рэалізацыі пры ўмове, што да гэтага моманту на трохбаковай або двухбаковай аснове будуць дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасці аб зняцці бар'ераў, абмежаванняў і выключэнняў у гандлі асобнымі відамі тавараў і аказанні асобных відаў паслуг, у першую чаргу ў дачыненні да энерганосьбітаў, прадукцыі зборачных вытворчасцей, лібералізацыі аўтамабільных перавозак і іншых адчувальных пазіцый.

Пры гэтым гэтыя дамоўленасці павінны ўтрымліваць палажэнні аб недапушчальнасці іх пагаршэння ў наступны перыяд да поўнай ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў у Еўразійскім эканамічным саюзе».

Адзначым, што парламенты Казахстана і Расіі ўжо ратыфікавалі Дамову аб ЕАЭС без такіх агаворак.

Праект дамовы аб ЕАЭС быў падпісаны прэзідэнтамі мытнай «тройкі» 29 мая ў Астане.

Раней беларускі бок настойваў на выключэнні з 2015 года выняткаў, якія тычацца гандлю нафтапрадуктамі.

У гэтым выпадку з будучага года Беларусь вызвалілася б ад выплаты ў расійскі бюджэт вывазных пошлін на экспартаваныя нафтапрадукты (каля 3,5 млрд даляраў у год). Аднак у красавіку было заяўлена, што ў 2015 годзе такія канфіскацыі захаваюцца, а адзіны рынак нафты, нафтапрадуктаў і газу ў рамках ЕАЭС будзе створаны з 2025 года.

Лукашэнка ў сваіх інтэрв'ю і каментарах таксама неаднаразова выказваў сваю незадаволенасць гэтымі абмежаваннямі і выняткамі.

Пры падпісанні дамовы Расія пагадзілася даць Беларусі права пакінуць ва ўласным бюджэце ў 2015 годзе экспартныя пошліны на нафтапрадукты на суму $ 1,5 млрд.

Пазней у СМІ з'явіліся паведамленні аб падрыхтоўцы ў Расіі падатковага манеўру, які ў выпадку рэалізацыі знізіць патэнцыйныя прыбыткі Беларусі ад залічэння ў свой бюджэт нафтавых пошлін, а таксама павысіць кошт на нафту для беларускіх НПЗ.

«Гэта ненармальна: не паспелі ўвесці ў дзеянне дамоўленасці, тут іх адмяняем фактычна другой рукой, і ў выніку Беларусь можа страціць велізарную суму сродкаў, больш за $1 млрд», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

Раней Лукашэнка папрасіў дэпутатаў «стаяць на варце інтарэсаў Беларусі» пры фарміраванні дамоўна-прававой базы Еўразійскага эканамічнага саюза.

6 кастрычніка старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка заявіў, што Беларусь увязвае ратыфікацыю дамовы з урэгуляваннем пытання, што датычыцца падатковага манеўру Расеі ў нафтавай сферы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА36

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

У Гомелі беларусам прапануюць за 500 рублёў паляжаць у труне5

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу4

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай19

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА36

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць