Тыдзень бязлітасных баёў паміж украінскай арміяй і сепаратыстамі не пакінулі практычна нічога ад аэрапорта ў Данецку.
На апошніх фотаздымках з месца бітваў бачныя абломкі будынка, у якім, як паведаміў лідар сепаратысцкай групоўкі «Данецкая народная рэспубліка» Аляксандр Захарчанка, засталася толькі невялікая група ўкраінскіх вайскоўцаў.
РІА «Новости» цытуе яшчэ аднаго кіраўніка ДНР Андрэя Пургіна, па заяве якога тэхнічная база аэрапорта, вышка дыспетчараў, тэрміналы знішчаны.
Тым не менш, Пургін сцвярджае, што ўкраінская армія працягвае абстрэльваць «з буйнакалібернай артылерыі» Данецк з раёна аэрапорта. Незалежных пацверджанняў гэтай інфармацыі няма.
У сваю чаргу ў Міністэрстве абароны Украіны паведамляюць, што вайскоўцы на ўсходзе за дзень трапляюць пад абстрэл да 50 раз, у асноўным з раёна аэрапорта.
Каментары