Грамадства22

Міністэрства аховы здароўя: Верагоднасць пранікнення Эболы ў Беларусь вельмі нізкая

Верагоднасць пранікнення Эболы ў Беларусь існуе, але яна вельмі нізкая, заявіў сёння ў Мінску журналістам намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Ігар Гаеўскі.

Паводле яго слоў, у Міністэрства аховы здароўя перыядычна ідуць лісты ад грамадзян, якіх непакоіць, ці дастаткова сістэма аховы здароўя Беларусі гатовая да абароны насельніцтва ад распаўсюджвання вірусу Эбола ўнутры краіны. 

«У сакавіку, калі з`явілася першая інфармацыя аб гэтым захворванні, мы падрыхтавалі лісты ва ўсе зацікаўленыя інстанцыі і адправілі для таго, каб яны праяўлялі дадатковую насцярожанасць, — цытуе Гаеўскага дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Мы знаходзімся ў пастаяннай гатоўнасці і вучэбна-трэніровачнай фазе, сістэма гатовая да сустрэчы з гэтай праблемай, але расслабляцца мы не можам, мы не маем на гэта права, таму штодзённа тыя ці іншыя службы і ведамствы правяраюцца, мы арганізоўваем трэніроўкі ці вучэнні».

Ён паведаміў, што з мая па кастрычнік па падазрэнні на ліхаманку Эбола былі абследаваныя некалькі нігерыйскіх грамадзян, якія вучацца ў беларускіх ВНУ. «У нашым аэрапорце было выяўлена пяць такіх грамадзян, у Віцебску — адзін. Гэта былі студэнты з Нігерыі, якія прыбывалі да месца вучобы, — сказаў Гаеўскі. — У шасці з іх праз дыстанцыйную тэраметрыю было ўстаноўлена павышэнне тэмпературы, яны адразу былі ізаляваныя і шпіталізаваныя ў спецыялізаваную медыцынскую арганізацыю. Там яны назіраліся, у іх забіраўся матэрыял на абследаванне, праз 8—10 гадзін мы атрымлівалі вынік. Усе вынікі былі адмоўнымі».

Гаеўскі зазначыў, што верагоднасць пранікнення Эболы ў Беларусь існуе, таму што краіна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і не ізаляваная. «У нас развіты розныя транспартныя зносіны з іншымі краінамі, мы не закрытае грамадства. Але верагоднасць пранікнення ліхаманкі Эбола ў Беларусь пры гэтым вельмі нізкая. У нас не такія цесныя кантакты з афрыканскімі краінамі, як у ЗША ці Расіі», — падкрэсліў ён.

Гаеўскі таксама дадаў: «Найбольшая верагоднасць — што студэнты з Нігерыі могуць прывезці гэта захворванне. Але ў Нігерыі зафіксавана невялікая колькасць захворванняў, і пакуль гэты працэс не распаўсюджваецца ў краіне. Тым не менш кожны чалавек, які прыязджае з гэтай краіны, з самымі малымі прыкметамі захворвання знаходзіцца пад назіраннем як мінімум 21 дзень».

Паводле замежных СМІ, двое хворых з падазрэннем на ліхаманку Эбола былі шпіталізаваныя ў Бельгіі і Польшчы. Абодва мужчыны нядаўна вярнуліся з-за мяжы, дзе кантактавалі з жыхарамі Заходняй Афрыкі.

Гемарагічная ліхаманка Эбола — смяротная хвароба, якая распаўсюджваецца праз прамы неабаронены кантакт з крывёй ці выдзяленнямі інфіцыраванага чалавека, у выніку кантактаў з прадметамі, якія былі забруджаны ад заражанага чалавека. Інкубацыйны перыяд складае ад двух да трох тыдняў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць