Улада

Жанчынам ва ўладзе Лукашэнка давярае больш, чым мужчынам

Жанчынам ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка давярае больш, чым мужчынам. Пра гэта ён заявіў 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ ў Мінску.

«Няхай на мяне не крыўдзяцца мужыкі, але жанчынам ва ўладзе я давяраю больш: яны больш акуратныя, асцярожныя, менш авантурныя. Яны ніколі, па вялікім кошце, у карупцыю не ўвяжуцца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, жанчына ва ўладзе — звычайная з'ява, у беларускім парламенце іх 37%. «У нас поўная дэмакратыя, народ выбірае, каго хоча, але ўсяляк мы падтрымліваем жанчын. У выбарчую кампанію пайсці і выйграць у мужыкоў — гэта не проста, але ў нас за грошы ў парламент трапіць немагчыма. Гарантыю даю, што ніякія грошы не адыгрываюць ролі ў выбарах. Уплыў на выбарчы працэс у прэзідэнта ёсць. Негалосная квота для жанчын 30-35% — гэта закон», — падкрэсліў Лукашэнка. 

Шмат жанчын, паводле яго слоў, працуюць і ў выканаўчай уладзе. «Але ёсць і такія пасады, дзе яна проста гіне — старшыні гарвыканкама, аблвыканкама. У нас тут адны мужыкі, таму што гэта немагчыма, жанчына не вытрымае, фізічна цяжка. Ну ёсць адзінкі сярод кіраўнікоў выканкамаў», — зазначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, шмат кіраўнікоў-жанчын у сельскай гаспадарцы, менш — у прамысловасці. «На іншых пасадах у нас засілле жанчын. Улічваючы, што мужык — галава, а жанчына — шыя, у нас жанчыны вельмі ўплываюць на палітыку», — сказаў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць