Музыка11

«Крамбамбуля» выступіла ў Брэсце пад воклічы «Жыве Беларусь!» ВІДЭА, ФОТА

Адзін з самых вядомых беларускіх рок-фэстаў «Men’s Fest 2014» адбыўся ў берасцейскім клубе «Сфера». Гэтая імпрэза рэпрэзентуе новую беларускую музыку ва ўсёй разнастайнасці жанраў, таму ў адзін вечар на тую ж сцэну могуць выйсці як металісты, гэтак і поп-рокеры.

Сёлетні склад фэсту, які праходзіў ужо 5-ты раз, быў надзвычай моцны. Гэтым разам на «Men’s Fest» выступілі «Nizkiz», «Nagual», «Re1ikt», «Navi» і «Jungle X-mas».

Хэдлайнерам фестывалю была «Крамбамбуля». Лідар гурта Лявон Вольскі, які быў у гэтак званым «чорным спісе», прызнаўся, што вельмі даўно не выступаў з гэтым праектам у Беларусі і здзіўлены, што ўрэшце музыкам далі такую магчымасць.

Падчас выступу «Крамбамбулі» гледачы некалькі разоў скандавалі: «Жыве Беларусь!»

«Сэнс нашага фэсту – паказаць усю разнастайнасць айчынай музыкі, таму штогод мы запрашаем усё новыя гурты, – сказаў арганізатар імпрэзы Зміцер Назараў. – І калі наш фэст жыве і развіваецца цягам пяці гадоў, то гэта сапраўды трэба людзям».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа8

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Альфа-самцы — гэта выключэнне, а не правіла. Вынікі новага даследавання11

З навальніцамі і парывістым ветрам. Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа8

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць