Эканоміка

Сусветны банк: Маштабная дзяржпадтрымка нясе рызыкі для беларускай эканомікі

Эксперты Сусветнага банка рэкамендуюць Беларусі ўлічваць рызыкі, звязаныя з маштабнай дзяржпадтрымкай прадпрыемстваў, паведаміла 4 лістапада на брыфінгу ў Мінску кіраўнік групы экспертаў СБ па правядзенні ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўных расходаў у Беларусі Алена Нікуліна. 

«Калі мы знаёміліся з дзяржфінансамі Беларусі, мы для сябе адзначылі, што дзяржпадтрымка ў краіне існуе, яна даволі маштабная, і гэта адрознівае беларускую эканоміку», — адзначыла Нікуліна. 

Паводле яе слоў, эфектыўнасць усёй сістэмы дзяржпадтрымкі, якая існуе ў краіне, падчас падрыхтоўкі Сусветным банкам справаздачы аб эфектыўнасці кіравання дзяржфінансамі не аналізавалася. «Тым не менш мы адзначылі, што некаторыя формы такой падтрымкі ствараюць істотныя макрафінансавыя рызыкі для эканомікі. Наша рэкамендацыя заключаецца ў тым, што гэтыя рызыкі неабходна абавязкова ўлічваць і аналізаваць», — падкрэсліла Нікуліна. 

Рызыкі звязаныя з тымі формамі падтрымкі, якія маюць квазіфіскальны характар, дадала яна. 

«Калі гаворка ідзе пра сродкі бюджэту, то тут працэс распараджэння імі пастаўлены ў Беларусі на добрую аснову. Калі ж мы гаворым пра аперацыі, якія маюць квазіфіскальны характар і наўпрост не адлюстраваныя ў бюджэце, тут сітуацыя іншая. Нам падалося, што якасць аналізу і маніторынгу такіх аперацый магла быць вышэйшай», — сказала Нуліна. 

У сваю чаргу намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч паведаміў, што Мінэканомікі распрацоўвае праект новай канцэпцыі сістэмы дзяржпадтрымкі ў Беларусі. 

«Мы разумеем, што механізмы дзяржпадтрымкі патрабуюць удасканалення, і зараз распрацоўваецца новая канцэпцыя яе аказання, — сказаў ён. — Сёння гаворка ідзе пра тое, што мэта дзяржпадтрымкі — не падтрымка прадпрыемстваў у складаных эканамічных умовах, такі падыход сябе вычарпаў. Сёння неабходна шукаць інструменты, якія будуць спрыяць павышэнню эфектыўнасці працы прадпрыемстваў. Гэта значыць неабходна ўкараняць новыя стымулы ў сістэму дзяржпадтрымкі». 

Паводле інфармацыі БелаПАН, план сістэмных мер па збалансаваным развіцці эканомікі ў 2014—2015 гадах, які ў жніўні ўхваліў урад, прадугледжвае меры, скіраваныя на перагляд механізмаў дзяржпадтрымкі эканомікі. У прыватнасці дакумент прадугледжвае адмову ад індывідуальных форм падтрымкі дзяржаўных прадпрыемстваў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр2

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці газеты пачалі інфармаваць грамадзян пра небяспеку абломкаў беспілотнікаў1

Кіраўнік брэсцкага аўтобуснага парка расказаў пра заробкі да 6000 рублёў. А кіроўца кажа, што ўсе паехалі ў Польшчу з-за нізкіх заробкаў8

Прэзідэнт Інданезіі прылятаў да Лукашэнкі, каб пагаварыць пра ўгнаенні2

Беларускі ВУП вырас на 2,1%1

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій35

У польскіх памежнікаў з боку беларускай мяжы кінулі кактэйлем Молатава ВІДЭА8

Беларуска пры дапамозе народных метадаў вырасціла гіганцкую трускаўку ФОТАФАКТ1

Мужчына ў Мінску разграміў 18 прыпаркаваных машын — каб іх кіроўцы хадзілі пешшу і не траплялі ў аварыі1

Медыянны заробак у Беларусі за год павялічыўся амаль на 20%5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр2

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць