Ежа88

Як вызначыць якасць хлеба

«У кулёчку на кухні ляжыць чорны заварны хлеб Жлобінскага завода. Ляжыць цягам шасці дзён — і яшчэ добры. Вельмі падобны на смак чорны заварны хлеб, але ад Тульскага хлебакамбіната ляжыць не больш за тры дні і зацвітае. Адкуль такая розніца? Ніякіх кансервантаў у складзе жлобінскага хлеба няма, але і ў складзе тульскага іх таксама няма. Дык чаму першы ляжыць доўга і не псуецца, а другі праз тры дні ўжо на сметніку?» — запытаўся наш чытач з Тулы (Расія) Аляксей Арцёмаў.

Яму адказвае адзін з найлепшых пекараў краіны, Кастусь Ларкоў з Верхнядзвінска (Віцебская вобласць): «Значыць, санітарны стан на Тульскім хлебакамбінаце значна горшы ў параўнанні са жлобінскім. Любы хлеб з печы выходзіць стэрыльным. Грыбы цвілі трапляюць на яго праз тару, рукі пакавальніка, паветра. Тэхналогія выпечкі тут ні пры чым!

Тэхналагічны ланцужок прадугледжвае астыванне хлеба перад нарэзваннем (2—3 гадзіны), вось у гэты момант цвіль і трапляе на хлеб, а потым у спрыяльных умовах, а цэлафанавая ўпакоўка — гэта вельмі спрыяльныя ўмовы, грыбы цвілі актыўна растуць».

Таму, сябры, заўважайце, які хлеб доўга не цвіце, такі і купляйце.

Каментары8

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць