Мова1313

Мова наша. Пад хату, пад Марыяй, пад касцёлам

Фота Сяргея Гудзіліна.

Мне некалі сказалі, што «пад касцёлам» сустрэцца нельга, бо лепей гучыць «каля касцёла». Можа здаралася каму чуць і ў школе такія заўвагі? Вось так адну добрую старую канструкцыю выцясняе іншая, аднолькавая з расейскім літаратурным стандартам.

А класікі шырока ўжывалі гэтую канструкцыю.

Прыйшоў салдат і сказаў, што фурманка пад'едзе пад хату. (Кузьма Чорны, «Пошукі будучыні»)

Рассоўваючы яе, на густым частаколе плота бегала святло ад лiхтара, высвечвала сюды, пад хату, вузкую раскiслую сцежку. (Вячаслаў Адамчык, «Чужая бацькаўшчына»)

Во гэтым завулачкам, а пасля каля саду пярэйдзем бульбу, і там, пад касцёлам на беразе, мой домік. (Васіль Быкаў, «Дажыць да світання»)

А народная мова і пагатоў ніколі не пыталася б дазволу на ўжыццё такога звароту.

Тыя выцягнулі яго з вады ды завезлі пад матку. (Жыхар Лідчыны 1919 г. н.)

Тут моўца скарачае думку: «завезці пад матку» значыць «завезці пад матчыну хату, да матчынай хаты».

Мы збіралі грыбы пад Марыяй. (Гэта значыць, каля хаты Марыі.)

Схадзі пад дзядзьку, мо ты там згубіў свой тэлефон. (Гэта значыць, схадзі да дзядзькавай сядзібы, пашукай каля дзядзькавай сядзібы.)

А калі мы хочам сустрэцца ў пахавальні пад касцёлам, то так і скажам: «сустрэнемся ў пахавальні, у склепе, у крыпце касцёла».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»8

У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула5

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае42

Ультраправыя ў Германіі апярэдзілі блок Мерца па папулярнасці13

У Беларусі самакатчыкі будуць атрымліваць «лісты шчасця»6

Бэта-карацін можа дапамагчы з лёгкім загарам. Але ёсць нюансы1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня5

Больш за сотню архітэктараў за адзін дзень сабралі ў лесе пад Брэстам гіганцкі купал. Навошта?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць