Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Ільготы нікуды не падзеліся

Іх сапраўды зрабілі адраснымі. Для сваіх… Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Некалькі назіраньняў сёньняшняга дня.

Раніца. Паліклініка. (Дзякуй богу, што даводзіцца зазіраць нячаста.)

У чарзе (дарэчы, чаму такія жахлівыя чэргі, калі паводле дактароў на душу насельніцтва мы ў сусьветных лідэрах?) сярод старых тэма нумар адзін — страта магчымасьці набываць лекі за паўцаны. Але нотак абурэньня не чуваць.

Чаму? Па-першае, беларускі мэнталітэт: а мо' так і трэба? Па-другое, пэнсыянэры — розныя. Паводле ўскосных сьведчаньняў можна казаць пра вельмі камфортную сыстэму пэнсыйных умоў для экс-чыноўнікаў сярэдняга і высокага зьвяна — карацей, для розных "былых". Адстаўныя сілавікі таксама маюць забесьпячэньне значна вышэйшае за сярэдні ўзровень. Яны праз неабходнасьць купляць талёны за поўны кошт бунтаваць ня стануць.

Далей, людзі сталага веку (за выключэньнем пасыянарных заўсёднікаў) усё адно ня пойдуць на апазыцыйныя маршы хаця б таму, што й да паліклінікі дапяць для іх праблема. Тым болей што сымптомы абурэньня лёгка нэўтралізуе прапаганда. Даверлівым старым растлумачаць, што "адмарозкі", калі прыйдуць да ўлады, нават і пэнсыі адбяруць…

Карацей, грамадзяне на заслужаным адпачынку наўрад ці ўяўляюць пэрспэктыўную рэзэрву для палітычнай апазыцыі. Яны ня маюць выбару ў сэнсе крыніцаў даходу, належнага доступу да альтэрнатыўнай інфармацыі і, нарэшце, фізычнага ды псыхалягічнага рэсурсу дзеля актыўнага пратэсту.

Едзем далей.

Поўдзень. Сталічны аўтобус №100. Кандуктарка, правяраючы аплату праезду, падыходзіць да дзяўчыны-міліцыянткі. Тая з інтымным выглядам нешта сьцішана кажа правяральшчыцы — і пытаньняў няма. Мяркуючы па ўсім, міліцыя працягвае эксплюатаваць прэзыдэнцкі указ, які дазваляе бясплатны праезд пры выкананьні службовых абавязкаў. Ну як кандуктарка вызначыць, ці тая міліцыянтка на сьмяротна рызыкоўнае заданьне едзе, ці калготкі купляць? Увогуле ёсьць прадчуваньне, што сілавыя ды шэраг іншых ведамстваў, а тым болей розныя зьвёны вэртыкалі свайго ня ўпусьцяць. Прыдумаюць формы кампэнсацыі. У капэртах ці як — гэта ўжо справа тэхнікі.

Назіраньне трэцяе.

….Вечар. Піўны бар непадалёк ад "палітэху". Вольных месцаў няма. Публіка, што спажывае піва ўтрая даражэйшае, чым у краме, складаецца, мяркуючы па ўсім, менавіта з навучэнцаў памянёнае альма матэр. Беднаму інтэлігенту старэйшага ўзросту не прыткнуцца :)

Выснова: частка студэнцтва сапраўды не бядуе і спакойна перакладае дадатковыя выдаткі на плечы продкаў. А тыя ад сябе кавалак адарвуць, касьцьмі лягуць, каб іхняе дзіця, грызучы граніт навукі :), пачувалася ня горай за іншых. Камусьці кошт квіткоў будуць кампэнсаваць. Але стануць улічваць яшчэ і крытэр ляяльнасьці. Фактычна льгота застаецца. Толькі раней яна была размазана эгалітарна. А цяпер становіцца заахвочваньнем для тых, хто дэманструе падтрымку генэральнай лініі. Ты чалец БРСМ ці не? На дзяржаўную газэту падпісаўся ці не?

Падсякаеце фішку?

Гэтыя нататкі не прэтэндуюць на шырокае абагульненьне. Але выглядае на тое, што прагнозы датычна імклівага росту сацыяльнай напружанасьці пасьля скасаваньня льготаў пакуль не знаходзяць эмпірычных пацьвярджэньняў.

З аднаго боку, спрацоўвае пакорлівая мэнтальнасьць. Зь іншага — улада, як заўсёды, зрабіла хітра. Ільготы нікуды не падзеліся. Іх сапраўды зрабілі адраснымі — для "сваіх", абслугі ды тых, хто сьведчыць ляяльнасьць.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу6

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў

У «Прастаквашыне» з'явіцца персанаж Уладзіміра Пуціна6

«На бутэрброд без праблем заробіш». Сісадмін распавядае пра 20 гадоў працы на дзяржаўным прадпрыемстве2

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам3

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу6

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць