Грамадства88

«Беларускі шпіён» 8 гадоў перадаваў палякам фальшывую інфармацыю 

Акруговы суд у Варшаве прызначыў грамадзяніну Беларусі Аляксандру Л. сем гадоў зняволення.

Як піша gazeta.pl, беларус пад выглядам супрацы з польскай разведкі падманным чынам атрымаў 319 тысяч долараў і 18 тысяч еўра.

Акрамя таго, суд прызнаў яго вінаватым у тым, што прывёў разведку да «нявыгаднага распаражэння маёмасцю». Але ў супрацы з чужой разведкай яго вінаватым не прызналі.

Паведамляецца, што польская разведка завербавала Аляксандра Л. у 1999 годзе. Да 2007 года ён пастаўляў ёй інфармацыю, якая выявілася непраўдзівай. Так, ён паведамляў пра меркаваных агентаў Беларусі ў найважнейшых інстытуцыях польскай дзяржавы. Даў фальшывы спіс афіцэраў КДБ і сакрэтныя дакументы Беларусі. Насамрэч, як выявілася, беларус даваў інфармацыю з адкрытых крыніцаў ды яшчэ і з савецкіх часоў. Ён проста фальсіфікаваў інфармацыю.

Пракуратура збіраецца падаваць апеляцыю на прысуд — абвінавачванне патрабуе для фальшывага «шпіёна» васьмі гадоў турмы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць