Навука і тэхналогіі

Як будуць інфарматызаваць мінчукоў: праграма гарсавета

На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная зацверджаная Мінскім гарадскім саветам 17 кастрычніка 2014 года Праграма інфарматызацыі горада Мінска на 2014-2015 гады.

Фота: Kevin Warwick

Праграма інфарматызацыі беларускай сталіцы ўжо ўступіла ў сілу, кантроль за яе выкананнем ускладзены на аддзел па гарадской гаспадарцы, транспарту і сувязі.

Адзін з асноўных напрамкаў у праграме работы – развіццё сацыяльнай сферы, піша БЕЛТА.

Рэалізацыя праграмы дазволіць знізіць затраты, аптымізаваць працу, скараціць затраты на папяровы дакументазварот і колькасць работнікаў, задзейнічаных у працы з «паперамі».

Ужо завершаны этап аўтаматызацыі працэсу стварэння і вядзення звестак аб пацыентах устаноў аховы здароўя Мінска. Гэта дазволіць у бліжэйшым часе сфармаваць аўтаматызаваную электронную амбулаторную медыцынскую карту, стварыць адзінае інфармацыйнае асяроддзе для стацыянарных і амбулаторных пацыентаў сталіцы.

Перад сістэмай адукацыі ставіцца задача мадэрнізацыі тэхнічнай інфраструктуры. Самае запатрабаванае – электронныя смарт-карты для ўліку спазненняў і пропускаў ды часу карыстання камп’ютарам і інтэрнэтам для адміністрацыі, электронная бібліятэка для настаўнікаў, электронны кашалёк для аплаты харчавання вучня для бацькоў. Увага надаецца праекту «Разумная школа», што дасць пастаянны доступ да электронных адукацыйных рэсурсаў хоць дома, хоць у дарозе з мабільнай прылады.

Развіццё інфармацыйных сістэм запланаванае для ўстаноў культуры, ужыванне інфармацыйных тэхналогій – для устаноў спорту і турызму, у тым ліку дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву. Для Мінгарвыканкама запланаванае стварэнне электроннага дакументаабароту ва ўласнай сістэме і інтэграцыя з міжведамственнай сістэмай. Важным складнікам называецца абарона інфармацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»9

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта23

Анджаліна Джалі апублікавала пост пра свой візіт у Херсон і Мікалаеў7

Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу5

Топ-5 жанчын беларускай эміграцыі па версіі Канстанціна Каверына34

Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі11

У Варонежы дроны атакавалі ЦЭЦ: у горадзе знікала святло і цяпло4

МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў2

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?3

Нецікавая праца горшая за перагрузкі, даказалі навукоўцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»9

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць