Грамадства22

Сетка «Еўраопт» адкрыла бясплатныя аўтобусныя маршруты для сельскіх жыхароў

За некалькі тыдняў студзеня найбуйнейшы беларускі рытэйлер — гандлёвая сетка «Еўраопт» — у дзесяці раёнах Беларусі адкрыў 16 бясплатных аўтобусных маршрутаў. Яны дастаўляюць жыхароў аддаленых вёсак у раённыя цэнтры — проста да крам «Еўраопт».

Фірмовыя аўтобусы з'явіліся ў Браславе, Ветцы, Ельску, Хойніках, Нароўлі, Слоніме, Валожыне, Уздзе, Старых Дарогах, Клімавічах. Працуюць маршруты ад двух да чатырох раз на тыдзень, а за дзень, як правіла, аўтобусы паспяваюць здзейсніць тры рэйсы. Праезд у раённы цэнтр для вяскоўцаў бясплатны.

Штодня аўтобусы сеткі «Еўраопт» перавозяць каля 550 пасажыраў. На маршрутах працуюць машыны маркі «Радзіміч» беларускай вытворчасці змяшчальнасцю 40 чалавек.

Генеральны дырэктар сеткі «Еўраопт» Філіп Арцёменка падкрэсліў, што ініцыятыва кампаніі носіць, перш за ўсё, сацыяльны характар. «Гэта наш жэст добрай волі для вяскоўцаў, калі хочаце — сацыяльны праект, якім мы не толькі паляпшаем гандлёвае абслугоўванне ў вёсках, але і проста робім жыццё ў вёсцы трохі больш прыемным і камфортным», — адзначыў кіраўнік кампаніі.

Па словах Філіпа Арцёменкі, сетка «Еўраопт» і надалей гатовая актыўна працаваць у вёсцы. Як неаднаразова падкрэслівалася, пры наяўнасці замовы з боку мясцовай улады стацыянарныя крамы могуць быць пабудаваныя ў вёсках з насельніцтвам ад 500 чалавек, а ў астатніх населеных пунктах гандлёвае абслугоўванне можа быць забяспечана з дапамогай аўтакрам. Праграма падвозу пакупнікоў з сельскай мясцовасці дазволіць жыхарам беларускай глыбінкі лепш адчуць перавагі сучаснага гандлёвага сэрвісу, узмоцніць канкурэнцыю ў сферы мясцовага рознічнага гандлю.

Як паведаміў Філіп Арцёменка, на сённяшні момант кампаніяй распрацоўваюцца новыя маршруты па сельскіх населеных пунктах у розных рэгіёнах краіны, якія могуць быць адкрытыя ўжо ў бліжэйшы час.

Каментары2

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі26

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць