Культура2828

Ветлівыя твары Магілёўскага музея ФОТЫ

Чытач «Нашай Нівы» падзялілася здымкамі манекенаў з нетыповымі выразамі твараў, што можна пабачыць у Магілёўскім музеі этнаграфіі.

Магілёўскі музей этнаграфіі ўтрымлівае выдатную і ўнікальную калекцыю народных строяў Магілёўшчыны. Але прыгажосць нацыянальнага адзення некаторым будзе цяжка разглядзець за надзвычайнай экспрэсіяй манекенаў музея. Па словах чытача, тыя выглядаюць так, нібы пабачылі Апакаліпсіс.

Чалавека, які цікавіцца этнаграфіяй, турбуе насамрэч іншае: ніводны экспанат не падпісаны.

Для тых, хто цікавіцца вывучэннем народнай культуры і яе аднаўленнем, крытычна важна ведаць, з якой мясцовасці паходзіць той ці іншы строй альбо пэўная яго характэрная рыса.

Па словах чытача, супрацоўнікі музея на пытанне аб паходжанні строяў могуць сказаць хіба «ну, гэта Магілёўшчына». А навуковага супрацоўніка музея, які можа ўсё растлумачыць, практычна немагчыма «вылавіць».

«Там прыгожыя рэчы, вельмі прыгожыя. Можна скласці ўяўленне пра нейкія асаблівасці вобласці. Бачна, што спалучэнне колераў на паясах паўтараецца на двух-трох манекенах, альбо нейкі пакрой… Гэта ўласцівасць нейкага рэгіёну, але невядома, якога», — скардзіцца чытач.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць