Грамадства1010

У ВНУ Беларусі на беларускай мове вучацца 0,1% студэнтаў

На гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота budzma.by

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі на беларускай мове вучацца 0,3 тыс. студэнтаў (0,1%), на рускай і беларускай мовах — звыш 149 тыс. студэнтаў (41%), на рускай мове — каля 212 тыс. (58%). Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. 

Сёлета ў навучальных установах дашкольнай адукацыі на беларускай мове выхоўваюцца 43 тыс. дзяцей (10%), на рускай мове — амаль 368 тыс. дзяцей (90%).

У 2014/2015 навучальным годзе ў дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі ўсе прадметы на беларускай мове вывучаюць звыш 135 тыс. вучняў (14%), на рускай мове — каля 811 тыс. (86%). 

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на беларускай мове навучаюцца 0,3 тыс. навучэнцаў (0,2%), на рускай і беларускай мовах — прыкладна 22 тыс. навучэнцаў (17%), на рускай мове — прыкладна 107 тыс. (83%). 

Як зазначылі ў Белстаце, ва ўстановах дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці працуюць дзве рознаўзроставыя групы: адна — на літоўскай мове (14 дзяцей), другая — на польскай (18 дзяцей). У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у трох установах агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вядзецца на польскай мове (817 вучняў) і ў адной — на літоўскай (59 вучняў). У 64 школах рэспублікі польскую мову як самастойны прадмет, факультатыўна або ў гуртках вывучаюць звыш 3,2 тыс. вучняў, яўрэйскую — 0,3 тыс. вучняў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»24

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць