Здароўе44

У Беларусі ўпершыню праведзена аперацыя па трансплантацыі лёгкага

Упершыню ў Беларусі праведзена аперацыя па трансплантацыі лёгкага, паведаміў галоўны пазаштатны анестэзіёлаг-рэаніматолаг Міністэрства аховы здароўя, кіраўнік аддзела анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ «Трансплантацыі органаў і тканак» Аляксандр Дзядзько 24 лютага ў Мінску на нарадзе па выніках працы за 2014 год.

Аперацыя прайшла 22 лютага, стан пацыенткі стабільны. «Будзем спадзявацца, што да поспехаў (службы анестэзіялогіі і рэанімацыі) далучыцца яшчэ трансплантацыя лёгкіх», – сказаў Дзядзько. 

У Беларусі першую аперацыю па трансплантацыі лёгкага планавалася правесці ў другой палове 2013 года. У РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак створана спецыяльнае аддзяленне для правядзення такіх аперацый, урачы прайшлі стажыроўку ў Аўстрыі. Сфарміраваны ліст чакання з пацыентаў, якія маюць патрэбу ў аперацыі. У яго ўваходзяць больш за 10 чалавек. 

Сярод прычын, якія не дазволілі правесці перасадку лёгкага раней, Дзядзько назваў праблемы штучнай вентыляцыі лёгкіх донараў. «У працэсе падрыхтоўкі да ампутацыі лёгкага (для далейшага выкарыстання ў якасці донарскага) мы сутыкнуліся з праблемай, калі на працягу года не маглі забраць якасны орган. Раптоўна выяўляюцца разрывы, ёсць траўмы. Лёгкія не прыгодныя для перасадкі», — расказаў спецыяліст. 

У РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак выконваюцца аперацыі па перасадцы печані, нырак, падстраўнікавай залозы. Колькасць перасадак органаў павялічваецца. З моманту стварэння ў сакавіку 2010 і па снежань 2014 года тут выкананы 292 трансплантацыі печані (у тым ліку 37 дзецям) і 74 — падстраўнікавай залозы.

Паводле звестак камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, у 2014 годзе ў РНПЦ было праведзена 70 перасадак печані (у 2013-м — 65, 2012-м — 52, 2011-м — 43, 2010-м — 32, 2009-м — 25, 2008-м — 9). Нырка была перасаджана 163 пацыентам (у 2013-м — 190, 2012-м — 161, 2011-м — 160, 2010-м — 115, 2009-м — 100, 2008-м — 70, 2007-м — 40, 2006-м — 20).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць