Навука і тэхналогіі11

Pebble выпусціць разумны гадзіннік з каляровай электроннай паперай

За некалькі гадзін на новы гадзіннік Pebble Time было сабрана больш за 3 млн даляраў.

Кампанія Pebble пачала на Kickstarter збор грошай на выпуск новага пакалення гадзіннікаў Pebble Time. З патрэбных 500 тысяч даляраў за некалькі гадзін сабрана каля 3,1 млн. Кампанія па зборы сродкаў будзе доўжыцца яшчэ 31 дзень.

Гадзіннікі на момант публікацыі замовілі больш за 15 тысяч чалавек.

Першы блок папярэдніх замоў за 159 даляраў ужо разышоўся — на момант публікацыі гадзіннікі можна замовіць за 179 даляраў.

Pebble Time — разумны гадзіннік з каляровым E-ink («электронная папера») дысплэем. Як абяцаюць распрацоўшчыкі, гаджэт вытрымае да 7 дзён без падзарадкі.

У новага пакалення гадзіннікаў будзе абноўлены інтэрфейс «Timeline» і мікрафон для прымання галасавых каманд. Акрамя таго, новы Pebble Time водаўстойлівы. Гаджэт сумяшчальны з праграмамі, напісанымі для папярэдніх гадзіннікаў Peeble.

Гадзіннік будзе выпушчаны ў трох колерах: чорным, белым і чырвоным. Ён будзе сумяшчальны з iOS 8 і навейшымі, Android 4.0 і навейшымі.

***

Папярэдні гадзіннік Pebble сабраў на Kickstarter 10 млн даляраў у сярэдзіне 2012 года, у продажы ён з’явіўся напачатку 2013 года. У 2014 годзе была прадстаўленая версія гадзінніка ў стальным корпусе Pebble Steel. На канец 2014 года было прададзена больш за 1 млн гадзіннікаў.

Гадзіннік Pebble — другі па паспяховасці праект на Kickstarter. Больш за яго (13,28 млн) сабраў толькі перанасны халадзільнік Coolest Cooler. Да Pebble наблізіўся праект картачнай гульні Exploding Kittens, што сабраў 8,78 млн даляраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі44

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць