Баевікі т.зв. «Луганскай народнай рэспублікі» ўчынілі сапраўдны ўзброены бунт супраць свайго кіраўніка Ігара Платніцкага.

Гэта адбылося пасля таго, як шараговыя тэрарысты выкрылі той факт, што Платніцкі раскрадваў расійскую гуманітарную дапамогу і прысвойваў тавары з разрабаваных супермаркетаў, перадае ўкраінскі рэсурс «Інфармацыйны супраціў».
У прыватнасці, супраць «ўладаў ЛНР» паўсталі баевікі так званага батальёна «Адэса». Яны змаглі ўзламаць склад Платніцкага, на якім захоўваецца гуманітарная дапамога і іншыя тавары, выкрадзеныя ў луганскіх супермаркетах. «Ператрус» правялі па ўсіх правілах: з вопісам знойдзенай маёмасці, відэафіксацыяй і нават запрашэннем панятых. У працэсе агляду ў памяшканні, якое належыць Платніцкаму, баевікі «Адэсы» знайшлі паддоны з цукрам і мукой, большасць з якіх раней паступалі ў «ЛНР» у расійскіх гуманітарных канвоях, а таксама проста фантастычную колькасць рознага алкаголю, у тым ліку і завезенага з акупаванага Крыма.
Зрэшты, на думку баевікоў, не ўсе тавары, знойдзеныя на падкантрольным Платніцкаму складзе прывезеныя з Расіі. Частка з іх мае ўкраінскае паходжанне і скрадзеная з разрабаваных крамаў у самым Луганску і ваколіцах. У далейшым гэтыя тавары разам з расійскай гуманітаркай неаднаразова з'яўляліся ў продажы ў сетцы магазінаў «Народны», падкантрольнай уладам «ЛНР». Уся выручка ад іх продажу насельніцтву ішла ў кішэню кіраўнікоў гэтай тэрарыстычнай арганізацыі.
Каментары