Меркаванні22

Зьмены на мытні

Пры канцы мінулага году на беларускай мытні адбыліся прыемныя зьмены. Працэдура мытнага кантролю вельмі спрасьцілася і стала хутчэйшай.

Пры канцы мінулага году на беларускай мытні адбыліся прыемныя зьмены. Працэдура мытнага кантролю вельмі спрасьцілася і стала хутчэйшай.

Што ня можа ня радаваць. Раней, праяжджаючы мяжу з машынай, ты павінен быў прайсьці транспартную інспэкцыю, затым — наведваньне да мытнай службы ѕ запоўніць дэклярацыю, дачакацца, пакуль мытнік увядзе яе ў кампутар, раздрукуе пасьведчаньне на ўвоз транспартнага сродку на тэрыторыю Рэспублікі Беларусі, пасьля гэтага надгляд памежнікаў і пашпартны кантроль. Праяжджаючы цяпер беларускую мяжу, ня трэба запаўняць мытную дэклярацыю. Кантроль на мяжы робіцца цяпер хутка, апэратыўна. Засталася транспартная інспэкцыя, мытны кантрольѕ да цябе сам падыходзіць супрацоўнік у надглядзе аўто (без запаўненьня ўсялякіх папераў) і пашпартны кантроль. Гэта я вам апавядаю аб праезьдзе празь зялёны калідор, калі ты ня маеш для дэкляраваньня адмысловых рэчаў. Дзякуй мытным службам за такія рэвалюцыйныя зьмены для іх, а для нас магчымасьць праехаць мяжу хутка, спакойна і з добрым настроем.

Засмучае іншае. Як вядома, у сувязі з пашырэньнем Шэнгенскай зоны падаражэлі візы. Усе як бы і пагадзіліся з гэтым. Акрамя, здаецца, заяваў В.Гаўла, Л.Валэнсы, А.Квасьнеўскага і стараньняў нашага дэпутата В.Станкевіча.

Калі ў маі 1994 г. уводзіліся візы, цана шматразовай гадавой візы была $2 (для тых, хто мае блізкіх сваякоў). Сёньня гэты кошт складае Ђ150, адмяніліся бясплатныя візы для пэнсіянэраў і для дзяцей ад 7 гадоў. Засталіся 2 бясплатныя наведваньні на год на магілы блізкіх. Я ня супраць кошту за візу. Пакуль яны ѕ непрыемная рэальнасьць для звычайных людзей. Але павінен быць нейкі здаровы сэнс пры ўсталяваньні такіх коштаў. Цяпер даводзіцца задумацца вельмі моцна, наведваючы сваіх бацькоў або запрашаючы іх да сябе. Ня будзем забывацца пра кошт страхоўкі. Для людзей пэнсійнага веку ён, кошт, шчыра кажучы, драконаўскі.

Ходзяць чуткі пра павелічэньне памежнай зоны да 50 км. Тады Вільня ўвойдзе ў гэтую зону і шмат для каго праблема кошту візаў палягчэе. Але гэта пакуль чуткі. Рэальных крокаў ані зь літоўскага боку, ані зь беларускага не чуваць. Можа, варта ў працяг «Эўрапейскага маршу» аб’яднаць разам свае намаганьні беларускім дэмакратам і жыхарам Літвы, паспрабаваць разам дамагацца людзкіх коштаў ня толькі на шматразовыя візы ў Літву, але й шэнгенскіх візаў увогуле.

Людвіка Кардзіс, Вільня

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?10

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог8

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну1

У Брэсце перад 3 ліпеня былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні

«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію8

У Беларусь праездам з Еўропы зазірнуў прэзідэнт Інданезіі1

Сямігадовы хлопчык назбіраў амаль 2 тысячы рублёў за год. На што пойдуць грошы?2

Пуцін адхіліць ультыматум Трампа і рыхтуецца да новай эскалацыі ва Украіне5

Трамп заявіў, што Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве, а дальнабойных ракет Украіне ён не дасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?10

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць