Грамадства88

У Мінску жыхары хрушчоўкі падалі ў суд: патрабуюць вярнуць ім шматгадовыя адлічэнні на капрамонт

Пяціпавярховаму дому па вуліцы Каржанеўскага, д.3 сёлета пайшоў 41-ы год, а капрамонт у гэтым доме так і не адбыўся.

Тым часам дом пачаў хіліцца і сыходзіць пад зямлю. Пра тое, што палова дома нахілілася, пацверджана і спецыялістамі. Пасля таго як яшчэ ў 2008 годзе жыхары звярнуліся ў Мінгарвыканкам, адміністрацыя Кастрычніцкага раёна прыняла рашэнне правесці капрамонт дома ў 2011 годзе. Але потым сваё рашэнне адмяніла: былі «усталяваныя дзве драўляныя падпоркі (маячкі) для вызначэння ўсадкі дома», за імі вядзецца назіранне.

Жыхары, паводле іх словаў, да гэтага часу належным чынам не праінфармаваныя аб рэальным тэхнічным стане дома і аб яго адпаведнасці правілам бяспекі. У мяне на кухні расколіны па сцяне пайшлі, і плітка пачала адвальвацца», — падзяліўся сваёй бядой жыхар другога паверха Іван Іванавіч.

«Мы шаснаццаць разоў пісалі калектыўныя звароты ў розныя інстанцыі з просьбай зрабіць капрамонт у нашым доме, але тэрміны з году ў год пераносіліся», — паказвае дакументы мясцовы актывіст Канстанцін.

Вось і выйшла, што жыхары, стаміліся ад бясконцых просьбаў, падалі ў суд на адміністрацыю і ЖРЭА Кастрычніцкага раёна, каб тыя вярнулі сродкі, унесеныя жыхарамі на капрамонт дома.

Пад пазовам падпісаліся 19 чалавек. Людзі сцвярджаюць, што калі жыхарам вернуць грошы, яны самі запросяць тых, хто зробіць капрамонт.

«Паколькі ёсць паняцце іскавай даўнасці, то грошы мы зможам вярнуць толькі за апошнія 10 гадоў. З выпіскі разлікова-касавага цэнтра вынікае, што я, як уладальнік двухпакаёвай кватэры, унёс у перыяд з 2005 года па 2015 год 1.945.00 рублёў — сума без уліку інфляцыі. Яе мы яшчэ будзем лічыць асобна», — распавёў Канстанцін.

Першае паседжанне ўжо адбылося 9 сакавіка. Наступнае слуханне па гэтым пытанні пройдзе ў судзе Кастрычніцкага раёна 19 сакавіка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

Беларускі добраахвотнік атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне. Гэта першы выпадак, які стаў вядомы3

Жанчына дапамагла беларускаму ўцекачу незаконна перайсці мяжу — праз гэта ёй адмовілі ў польскім грамадзянстве. Што вырашыў суд8

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць