Літаратура

Лявон Баршчэўскі пра памерлага Тумаса Транстромера

У Стакгольме памёр Тумас Транстромер, адзін з рэдкіх у апошнія гады літаратараў, якому ўдалося атрымаць Нобэлеўскую прэмію за паэзію. Пісаў ён наогул няшмат, але напісанага ім хапіла, каб запомніцца тым, хто ў паэзіі аддае перавагу не эпатажу, а тонкаму густу і праўдзівай лірычнасці…

Тумас Транстромер

Вэрмэр

Свет безабаронны. Адразу за сцяной трывога.
Гатэль: мармытанне, смех, зубоўны скрыгат, слёзы, гуд званоў
і ненармальны швагер,
перад якім усё мусіць дрыжаць.
Вялізны выбух, запознена-ўратавальны трап,
абдоймы лодак на прычале, грошы,
што набіліся не ў тую кішэнь,
пазоў адзін, другі, гаршкі пад кветкі чырвоныя,
у поце ад прадчування вайны.

Адсюль, проста цераз мур можна прайсці ў майстэрню,
вомігам пражываючы сотні гадоў.
Карціны з назовамі: «Урокі музыкі» і «Жанчына ў блакітным чытае ліст»
- яна на восьмым месяцы, два сэрцы б'юцца ў ёй.
На сцяне насупраць скамечаная мапа, пад ёй Terra Incognita.
Дыхай спакойна … Да фатэля прыбітая сіняя экзатычная тканіна.
Залатыя ніты прыляцелі з хуткасцю нечуванай
і ўцяліся ў крэслы так,
нібыта вечна былі нерухомыя.
Пэндзаль павінен лунаць і быць прытым устойлівым,
і таму тут кожная з’ява
адчувала з глыбінь і вышыні, з бакоў
адваротнай сцяны ціск ветру.

Як балюча праходзіць праз сцены!
Але свет адзіны, а сцены … сцены – жыццё.
У кожнага свая сцяна.
І кожны – частка сцяны.
Пра гэта можна ведаць — не ведаць,
але гэтак для ўсіх, толькі не для дзяцей:
Для іх няма сценаў.
Беляцца, нібы крэйдай, сцены светлым небам,
нібыта зварот да пустаты,
а пустата, нам паказаўшы аблічча сваё,
раптам шэпча: «Я не пустая. Я ўсім адкрытая!»

 

Раманскія скляпенні

Усярэдзіне магутнага раманскага касцёлу быў тлум турыстаў.
Скляпенне ўзвышалася над скляпеннем, і так без канца.
Дрыжала полымя некалькіх свечак.
Мяне абняў анёл без аблічча
І зашаптаў, працінаючы мяне наскрозь:
«Не саромейся, што ты чалавек — ганарыся тым!
Унутры цябе скляпенне над скляпеннем, і няма ім канца.
Цябе не скончаць ніколі, і гэта слушна».
Слёзы мне засляпілі вочы,
І мяне тут вывелі на сляпучы ад сонца пляц
Разм з містэрам Джоўнзам ды місіс Джоўнз,
Танакам-сан ды сіньёрай
Сабатыні,
І ў кожнага ўнутры адкрывалася скляпенне за скляпеннем
і так без канца.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць