Грамадства

БЧ скарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам ЕС і Украіны на летні час

У сувязі з пераходам у ноч з 28 на 29 сакавіка ў краінах Еўрапейскага Саюза і Украіны на летні час Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік № 805 Мінск — Вільня, які адпраўляўся з Мінска ў 8.40 і прыбываў у канцавы пункт у 10.10, з 29 сакавіка будзе прыбываць у Вільню у 11.10 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змяненняў). Цягнік № 806 Вільня — Мінск адпраўляўся з Вільні ў 18.14 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.44, а пасля 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільні ў 19.14. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым. 

Змяненні закранулі і міжнародныя цягнікі зносінамі з Украінай і Польшчай.

Так, цягнік № 86 Мінск — Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 22.42 і прыбываў у Кіеў у 7.51, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 21.55 (час прыбыцця ў Кіеў застанецца без змяненняў). Назад цягнік № 85 з пераходам на летні час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.52 (да 29 сакавіка адпраўляўся ў 21.19), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі — 8.38. 

Цягнік № 115 Мінск — Варшава, які адпраўляўся з Мінска ў 21.46 і прыбываў на ст. Варшава-Цэнтральная ў 5.40, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 20.45 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік № 116 Варшава — Мінск адпраўляўся са ст. Варшава-Цэнтральная ў 21.06 і прыбываў у Мінск у 09.26. З пераходам на летні час гэты цягнік будзе адпраўляцца з Варшавы па ранейшым раскладзе, але ў Мінск ён будзе прыбываць у 07.58. 

У сувязі са змяненнямі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па тэрыторыі Беларусі. 

Пасажырскія цягнікі, якія адправіліся з пачатковых станцый да пераводу стрэлак гадзінніка і якія апынуліся ў дарозе ў момант пераводу часу, далей ідуць да канцавых станцый згодна з раскладам, які дзейнічаў да пераводу стрэлак гадзінніка, паведамляе прэс-служба. 

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце БЧ www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця29

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця29

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць