Гісторыя1010

80 год таму у СССР дазволілі расстрэльваць з 12-гадовага ўзросту ФОТАФАКТ

А 5 год таму з гэтай нагоды з «Эхом Москвы» судзіўся ўнук Сталіна.

«Непаўнагадовых, пачынаючы з 12-гадовага ўзросту, злоўленых на здзяйсненні крадзяжоў, учыненні гвалту, цялесных пашкоджанняў, у забойстве ці спробах забойства, прыцягваць да крымінальнага суду ў ужываннем усіх мер крымінальнага пакарання», — кажа пастанова ад 7 красавіка 1935 года, падпісаная Калініным і Акулавым.

Усе меры пакарання ўключалі і расстрэл.

Блогер пад нікнэймам Man With Dogs у 2010 годзе сабраў факты пра забойствы непаўнагадовых у СССР.

Тады, у 2010 годзе, падборка была асабліва актуальнай — унук Сталіна Яўген Джугашвілі судзіўся з радыёстанцыяй «Эхо Москвы». Нагодай для суду стала фраза вядоўцы ў эфіры: «Сталін падпісаў загад, што можна расстрэльваць дзяцей з 12-гадовага ўзросту». Унук Сталіна сцвярджаў, што яго дзядуля не падпісваў такі загад.

Хаця подпісу Сталіна на дакуменце і праўда не было, суд адмовіў Яўгену Джугашвілі ў кампенсацыі шкоды. Вядома, што такая пастанова не магла быць прынятай без ведама Сталіна — напісаныя яго рукой праўкі былі знойдзеныя на праекце пастановы.

***

Колькасць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, у лік якіх уключаюць і неабгрунтавана жорстка пакараных, застаецца невядомай. Розныя даследчыкі называюць лічбы ад 10 да 40 млн чалавек.

Каментары10

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць