Афіша11

У Беларусі ўпершыню выступіць Dream Theater

Dream Theater стане хэдлайнерам Metropolis Fest.

Амерыканскія металісты Dream Theater упершыню наведаюць Беларусь 25 чэрвеня. Гурт выступіць у Палацы спорту ў межах фестывалю Metropolis Fest.

Квіткі на фэст ужо паступілі ў продаж па цэнах 600-900 тысяч. Іншыя ўдзельнікі фэсту стануць вядомыя пазней.

На сённяшні дзень Dream Theater працуюць над новым альбомам, што стане 13-м у дыскаграфіі гурту. Альбом мае выйсці ўвосень. У Мінску хутчэй за ўсё прагучаць песні з папярэдніх альбомаў.

Пасля мінскага выступу гурт скіруецца ў еўрапейскі тур, што завершыцца 31 ліпеня на нямецкім фестывалі Wacken.

***

Dream Theatre — піянеры жанру прагрэсіў-метал. Гурт быў заснаваны ў 1985 годзе выпускнікамі бостанскага музычнага каледжу Берклі. З 12 альбомаў гурту многія ўключаныя ў разнастайныя топы альбомаў усіх часоў, удзельнікаў гурту рэгулярна ўключаюць у спісы найвялікшых музыкаў свету. Аб Dream Theater кажуць як аб адным з самых уплывовых метал-гуртоў нароўні з Metallica, Black Sabbath і Iron Maiden.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Эйсмант паспрабавала патлумачыць, чаму Лукашэнка рэгулярна некуды прападае. Гэта ўсё з-за няспынных дакладаў8

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць