Грамадства

ПАРЭ заклікала Беларусь правесьці паўторныя выбары

Cёньня ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы прайшлі тэрміновыя дэбаты па Беларусі. Парлямэнцкая Асамблея прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі, у якой прэзыдэнцкія выбары ў краіне прызнаныя недэмакратычнымі, а вынікі выбараў – сфальшаванымі. ПАРЭ заклікае беларускія ўлады правесьці паўторныя выбары, папярэдне зьмяніўшы выбарчае заканадаўства.

Cёньня ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы прайшлі тэрміновыя дэбаты па Беларусі. Парлямэнцкая Асамблея прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі, у якой прэзыдэнцкія выбары ў краіне прызнаныя недэмакратычнымі, а вынікі выбараў – сфальшаванымі. ПАРЭ заклікае беларускія ўлады правесьці паўторныя выбары, папярэдне зьмяніўшы выбарчае заканадаўства.

Паводле справаздаўца па Беларусі й старшыні падкамісіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў справах Беларусі Андрэса Хэркеля, «абмежаванасьць правоў назіральнікаў, адсутнасьць роўных магчымасьцяў для апазыцыі й кіроўнай партыі сьведчаць, што патрэбныя перавыбары». Дакладчык назваў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі «праблемнымі, непразрыстымі для назіральнікаў». Прапанавана таксама пашырыць санкцыі Эўразьвязу, да сьпісу пэрсонаў нон-грата ўжыць яшчэ такія санкцыі, як замарожваньне рахункаў беларускіх афіцыйных асобаў.

У Страсбуры за дэбатамі сачыла намесьніца рэдактара «БДГ. Деловая газета» Ірына Халіп:

(Халіп: ) «За прыняцьце рэзалюцыі прагаласавалі 43 дэпутаты, супраць – 9. Тут неабходна заўважыць адну вельмі цікавую акалічнасьць: гэта пры тым, што расейская дэлегацыя ня ўдзельнічала ў галасаваньні. Як сказалі расейскія парлямэнтары ў кулюарах, «гэта адзінае, што мы можам зрабіць для беларускага народу».

ПАРЭ расчараваная пазыцыяй Расейскай Фэдэрацыі, якая лічыць прэзыдэнцкія выбары законнымі, і нагадвае, што «падтрымка беларускага рэжыму супярэчыць забавязаньням, якія прыняла гэтая краіна пры ўступленьні ў Раду Эўропы дзесяць гадоў таму». З улікам таго, што Расея з траўня будзе старшыняваць ў Камітэце міністраў, Асамблея заклікае яе «тэрмінова спыніць падтрымку нелегітымнага рэжыму».

Пасьля дакладу спадара Хэркеля разгарнуліся бурныя дэбаты, сьцьвярджае Ірына Халіп:

(Халіп: ) «Нават прадстаўнікі такіх палітычных групаў, як аб’яднаныя левыя, якія звычайна абараняюць беларускі рэжым, вымушаныя былі прызнаць, што выбары сфальсыфікаваныя. Вельмі ўзрушыла эўрапейскіх парлямэнтароў паведамленьне пра адмысловыя сродкі, якія прымянілі ўнутраныя войскі супраць мірных дэманстрантаў, і ўвогуле вельмі жорсткі разгон акцыяў пратэсту. Таксама было заўважана, што ў Беларусі зусім не засталося незалежнай прэсы. Асноўны пасыл сёньняшніх дэбатаў – гэта максымальная ізаляцыя беларускага рэжыму і максымальна адчыненыя дзьверы ў Эўропу для простага беларуса».

Асамблея зьвярнулася да дзяржаваў, якія ўваходзяць у Раду Эўропы, з заклікам прымаць на вучобу ў эўрапейскія ўнівэрсытэты беларускіх студэнтаў, а таксама спрасьціць атрыманьне візаў для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда18

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда18

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць