Усяго патроху77

Абраз Дзевы Марыі ў крэйдавым кар’еры

Пабачыў і сфатаграфаваў гэтую азнаку кіроўца кар’ернага самазвалу ВРУП «Крычаўцэмэнтнашыфэр».

Абраз Дзевы Марыі, якая аплаківае свайго забітага сына, Ісуса Хрыста, толькі што зьнятага з крыжа, праявіўся на адным з схілаў прамысловага кар’еру «Каменка»

ВРУП «Крычаўцэмэнтнашыфэр», паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынэр прадпрыемства па інфармацыйнай рабоце Аляксандар Балдоўскі.

Паводле ягоных словаў, цудоўная праява ўзьнікла непадалёк ад сьвятой крыніцы, дзе, верагодна, калісьці стаяла праваслаўная каплічка, а, магчыма, і цэркаўка. Пабачыў і сфатаграфаваў гэтую азнаку кіроўца кар’ернага самазвалу Канстанцін Смаляк яшчэ летась улетку, калі стаяў пасьля дажджу пад пагрузкай. Але паведаміў кіраўніцтву прадпрыемства толькі цяпер.

Паводле загаду генэральнага дырэктара «Крычаўцэмэнтнашыфэра» Мікалая Дудыкі працы каля гэтага крэйдавага схілу спыненыя й прынятыя захады па захаваньні абразу.

Паводле БЕЛТА

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная5

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў4

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць