Культура

Mirum Music Festival пройдзе 8-га жніўня, толькі заўтра — квіткі па суперкошце

Традыцыйны летні фестываль, што адбываецца на зялёным лузе каля Мірскага замка, сёлета пройдзе 8-га жніўня. Ужо вядомыя першыя імёны выканаўцаў, якія выступяць на галоўнай сцэне фэсту.

Хэдлайнерам гэтым разам зноў стануць Ніно Катамадзэ & Insight.

«Мы дэталёва прааналізавалі водгукі на леташні фестываль і прыйшлі да высновы, што Ніно у нас любяць і гатовыя слухаць яе зноў і зноў, – тлумачыць сітуацыю галоўны арганазітар фестывалю», Ягор Захарка.

Сёлета Катамадзэ & Insight прэзентуюць асаблівую праграму, бо выступяць у суправаджэнні струннага квартэту «N».

Яшчэ адзін артыст, прыезд якога афіцыйна пацверджаны — гэта ONUKA. Украінскі электра-фолк гурт, які стаў самым яркім і паспяховым адкрыццём на ўкраінскай сцэне ў 2014 годзе. Продажы і рэйтынг іх дэбютнага альбома ў iTunes апярэдзілі гурт «Акіян Эльзы».

Неўзабаве будзе аб’яўлены яшчэ адзін хэдлайнер і іншыя выканаўцы.

Па словах арганізатараў, у гэтым годзе будзе прадугледжана арганізацыя бас-тураў з чатырох гарадоў: Брэста, Гродна, Гомеля і Мінска. Госці з іншых гарадоў змогуць даехаць з Мінска на маршрутных таксі, а таксама на электрычцы. На фестывалі будзе прадугледжаная зона фуд-корта. Арганізатары абяцаюць, што галодным фестываль не пакіне нікога. Застацца на ноч госці змогуць не толькі ў хостэле, міні-гатэлі і адной з трох аграсядзібаў — як і летась, будзе прапанавана спецыяльная тэрыторыя пад намётавы гарадок.

Квіткі на фестываль ад заўтра можна будзе купіць на сайце і ў касах kvitki.by па ўсёй Беларусі. Як паведамляюць арганізатары, толькі заўтра, 8 мая, можна будзе набыць квіток па спецыяльнай цане — 200 тысяч рублёў (далей цана будзе толькі расці).

Больш інфармацыі пра фестываль, а таксама пра шляхі дастаўкі размяшчэння можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю mirummusicfestival.by, а таксама ў афіцыйных суполках фестывалю ў facebook і вконтакте.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда15

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда15

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць