Надвор'е44

На выхадных надвор'е ў Беларусі палепшае, пачатак лета будзе цёплым

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 29 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна будзе без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны, дзе адчуецца ўплыў франтальнага раздзелу, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 3 да 9 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе Беларусі будзе на пару градусаў цяплей, днём пры невялікай воблачнасці паветра прагрэецца да 17-23 градусаў цяпла.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-заходняй палавіне краіны пры праходжанні малаактыўнага атмасфернага фронту месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6-12 градусаў, днём будзе 17-24 градусы цяпла, па поўдні - да 26 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю ноччу яшчэ адчуецца ўплыў франтальнага раздзелу, таму месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асноўным будзе без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці магчымы невялікія дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да 17-24 градусаў вышэй за нуль.

«Пачатак лета будзе цёплым, сонечным і ў асноўным без ападкаў», - адзначыла Святлана Рыбакова.

У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў цяпла, днём будзе 17-24 градусы вышэй за нуль, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да плюс 26 градусаў.

У аўторак ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 23 градусаў па паўночным усходзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы4

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме6

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну20

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM2

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь4

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?4

У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы4

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць