Культура1717

Папараць-кветка і што рабілі з дзяўчатамі: сем фактаў пра Купалле

Агульнае індаеўрапейскае свята

Некалі свята на дзень сонцастаяння адзначалі па ўсёй Еўропе, тлумачыць фалькларыст Арсень Ліс. У сярэднявечнай Францыі масавае гулянне з вогнішчамі распачынаў сам кароль. Беларуская ж асаблівасць у тым, што ў нас яно найдаўжэй захавалася. І гэта дазволіла зафіксаваць вялікую колькасць купальскіх песень. Дагэтуль купальскія традыцыі захаваліся і ў нашых балцкіх суседзяў.

У беларускай культуры перанос Купалля з чэрвеня на ліпень падмацавана яшчэ і тым, што 7 ліпеня па новым стылі нарадзіўся Іван Луцэвіч — і менавіта ў гонар Купалля ўзяў сабе псеўданім Янка Купала.

Кім быў Купала?

Ці быў насамрэч у паганскім пантэоне нашых продкаў бог Купала? Ці, як сцвярджаюць некаторыя навукоўцы, Іван Купала — гэта народны варыянт імя Яна Хрысціцеля? Адзінага меркавання няма, кажа Арсень Ліс. У многіх мясцовасцях, асабліва па захадзе Беларусі, Купалле называюць Янам, Іванам — «на Яна, на Йвана». «Ой, рана на Йвана» — знаная песня. Але ўся атрыбутыка свята – язычніцкага паходжання, адлюстроўвае міфалагічныя ўяўленні аб свеце. Тут і ігра сонца на Купалле, і вогнішчы.

Навошта скакаць цераз вогнішчы

Цяпер гэта робіцца дзеля забавы, а продкі верылі, што агонь мае ачышчальную моц. І не толькі для чалавека. Галавешку з купальскага вогнішча кідалі ў жыта, каб адпалохваць інфернальныя сілы. А на Купалле ж пачынае налівацца жыта. Трэ' было яго абараніць, забяспечыць урадлівасць.

У лесе на Купалле шукалі папараць-кветку. Гэта ў выніку літаратурнай апрацоўкі яна стала сімвалам абстрактнага шчасця, а ў першасным народным уяўленні той, хто паспее яе сарваць, зможа разумець мову дрэў, травы, звяроў, бачыць скарбы пад зямлёй і ўрэшце стаць багатым.

Крыніцы сведчаць, што свята вылучалася і эратычнай разняволенасцю, як антычныя вакханаліі. Таму і песні спявалі жартоўныя. Моладзь гуляла, весялілася. Адна вёска магла спяваць супраць другой, ці хлопцы — супраць дзяўчат.

У крыніцах зафіксавана, што даўней падчас купальскіх гулянняў нават «украдалі жон» — будучых нявест.

Збор зёлак

Лекавыя травы на Купалле — у самай сіле. Дагэтуль у вёсках зёлкі збіраюць акурат на Івана, на Яна.

І яечня

Кожнае свята мела сваю абрадавую страву. На Купалле гэта яечня. У некаторых мясцовасцях яе нават пяклі ў патэльні на вогнішчы.

Уратаваная «Купалінка»

У 1921 у мінскім БДТ-1 (у будучым Купалаўскі тэатр) быў пастаўлены музычны спектакль «На Купалле». Тэатру патрабавалася п’еса з нацыянальным каларытам, і выбар рэжысёра Еўсцігнея Міровіча спыніўся на п’есе Міхася Чарота. Музыку да спектакля стварыў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. У спектаклі ўпершыню прагучала «Купалінка», якую сёння многія лічаць народнай песняй.

Геніяльнага кампазітара Тэраўскага арыштавалі і замардавалі саветы. А ў Савецкім Саюзе была такая норма, што забараняліся і ўсе згадкі пра рэпрэсаваных, усе іх творы. Каб твор мог надалей выконвацца, беларускія ўкладальнікі пачалі ў музычных зборніках падпісваць «Купалінку» народнай песняй. Гэтаксама, дарэчы, была ўратаваная і «Зорка Венера» іншага замучанага саветамі беларуса, Сымона Рак-Міхайлоўскага.

Купаллі два?

Купалле традыцыйна адзначалася ў самую кароткую ноч у годзе. Гэта значыць, з 21 на 22, або з 22 на 23, або з 23 на 24 чэрвеня — у розных народаў па-рознаму, але канечне ў дні летняга сонцастаяння. Многія запярэчаць: Купалле святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Нават на афіцыйным узроўні. Адкуль такая дваістасць? Гэта выклікана, тлумачыць Арсень Ліс, накладаннем на дахрысціянскае свята праваслаўнага календара. На Купалле накладаецца дзень святога Яна Хрысціцеля. У праваслаўнай традыцыі, што выкарыстоўвае юліянскі каляндар, свята Яна, а разам з ім і Купалле, «адстала» за стагоддзі. Тым часам навука прымяркоўвае Купалле да дня летняга сонцастаяння.

Такім чынам, Купалле адно, і правільней яго адзначаць у час летняга сонцастаяння.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць