Яніс Варуфакіс апублікаваў некалькі працаў па тэорыі гульняў.
Міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс выйшаў да журналістаў і зноў паўтарыў, што краіна не збіраецца выходзіць з еўразоны і што грэчаскі бок разлічвае на новы старт ў перамовах.

«Яны (крэдыторы) мелі намер зачыніць нашы банкі з першых момантаў, каб прынізіць нас па ўсіх франтах. Гэта было мэтай ультыматуму, які сёння народ Грэцыі адправіў назад тым, хто яго даслаў», - сказаў міністр.
«Гэтым «не» мы працягваем руку супрацоўніцтва нашым партнёрам, мы запрашаем іх, аднаго за адным, знайсці агульныя пазіцыі. З заўтрашняга дня Еўропа, сэрца якой сёння б'ецца ў Афінах, пачне вылечваць свае раны», — заявіў Яніс Варуфакіс.
Па выніках падліку 60% галасоў, 61% грэкаў сказалі «не» прапановам крэдытораў.
Глядзі таксама: Грэцыя сказала «не» крэдыторам і ЕС
Каментары