Грамадства

“Чырвоная кніга” беларускага року

Беларус Максім Грушавы і немец Інга Пец выдалі першую CD-складанку беларускага року ў Нямеччыне – “Belarusian Red Book”. “Наш галоўны мэсыдж: паказаць, што культура – адзін з ключавых шляхоў дэмакратызацыі грамадства”, - кажуць прадусары.

Беларус Максім Грушавы і немец Інга Пец выдалі першую CD-складанку беларускага року ў Нямеччыне – “Belarusian Red Book”. “Наш галоўны мэсыдж: паказаць, што культура – адзін з ключавых шляхоў дэмакратызацыі грамадства”, - кажуць прадусары.

М.Грушавы да 1996 году працаваў у Менску на радыё “101,2”: “Тады беларускі рок мяне цікавіў, бо я ў нейкім ступені быў зь ім зьвязаны, цяпер, на чужыне, наша музыка стала нечым большым – гэта энэргія, якой я сілкуюся, гэта эмацыйная сувязь з маёй краінай”, - кажа Максім. Інга Пец зацікавіўся беларускай музыкай, пачуўшы колісь “Народны альбом”. У першую чаргу яго зачаравалі тэксты, празь якія ён нават крыху падвучыў беларускую мову. Максім і Інга ўваходзяць у згуртаваньне “Беларусы ў Бэрліне”, створанае з ініцыятывы выпускнікоў Бэрлінскага вольнага ўнівэрсытэту. Летась яны заняліся сэрыяй канцэртаў NRM у Нямеччыне, а потым задумалі зрабіць музычную складанку– іміджавы беларускі праект для немцаў. Важны момант быў у пошуку фінансаваньня, бо прадусары вырашылі зрабіць першы наклад у 1000 асобнікаў не для продажу, а для прома-мэтаў. Гэтую ідэю падтрымалі беларуска-нямецкія фонды, а працай зь беларускага боку занялася Ганна Вольская. Удзельнікаў складанкі прадусары падабралі паводле іх значэньня ды ролі ў сучаснай незалежнай айчыннай музыцы. На дыск трапілі песьні з супольных музычных праектаў “Народны альбом” і “Я нарадзіўся тут”, а таксама гіты “топавых” беларускіх каманд розных год і розных плыняў. Ёсьць тут і беларускамоўны “Ляпіс Трубяцкой”, “Саша і Сірожа” на трасянцы, расейскамоўны “Neuro Dubel”. На каляровы буклет патрапілі ня толькі фотаздымкі музыкаў з усімі патрэбнымі кантактамі, але і тэксты іх песень у перакладзе на нямецкую (пераклады зрабіла Кася Іваноўская), выцемкі з артыкулаў пра беларускую музыку ў сусьветнай прэсе, а таксама выказваньня саміх музыкаў. “Тое, што я бы хацеў, гэта мець магчымасьць казаць ня толькі пра тое, што мне падабаецца, але і пра тое, што не падабаецца. І быць пачутым. Бо толькі так мы здолеем рухацца наперад, ад кепскага да добрага, ад добрага да лепшага”, - разважае на старонках “Чырвонай кнігі” аўтар “Народнага альбому” Міхал Анемпадыстаў. “Я жыву ў сваёй краіне з адчуваньнем таго, што хтосьці скраў 10 гадоў майго жыцьця, але мне пашчасьціла, бо ў мяне застаўся гурт. А вось мноства маіх сяброў засталіся бяз справы іх жыцьця і нават без спадзеву на тое, што калісьці змогуць да яе вярнуцца”, - працягвае думку Філ Чмыр, лідэр Drum Ecstasy.

Нямецкія журналісты выявілі вялікую цікавасьць да зьяўленьня “Belarusian Red Book”. Інга і Максім далі дзесяткі інтэрвію на буйных тэле- і радыё-каналах. “Мы ня проста балбаталі, а далі магчымасьць слухачам і гледачам упершыню пачуць беларускую музыку. Такога кшталту праекты мы называем “дэмакратычны крэатыў”, - кажа М.Грушавы.

Амаль увесь наклад разышоўся сярод тамтэйшых культурных дзеячоў ды арганізацый, прадусараў, журналістаў і палітыкаў. “Гэта толькі пачатак, - кажа Максім, - для беларусаў, што жывуць на Захадзе, гэта важная справа. Хоць зь нейкіх прычынаў мы не ў самым віры падзеяў, затое тут мы не сядзім, склаўшы рукі”. М.Грушавы лічыць, што беларусы замежжа могуць зрабіць шмат карыснага для будучыні сваёй краіны. “Мы будзем выкарыстоўваць усе магчымыя каналы для таго, каб падтрымліваць, уздейнічаць, дапамагаць ды змагацца разам. Спадзяемся, што беларусы за некалькі сотняў кілямэтраў нас пачуюць!”.

Каментары

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

У ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» новы вядучы9

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы26

У Гродне тысячы гледачоў сабраліся паслухаць расійскую поп-спявачку ўкраінскага паходжання Мары Краймбрэры18

Мікола Бугай: Дракахруст зразумеў мой артыкул з дакладнасцю да наадварот55

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі8

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць