Літаратура22

Валянціна Аксак. Іншага раю ня будзе. Вершы

Дзень народзінаў

Сьвеціць
смаліцкае сонца,
п'ю
швэдзкую каву
ў кампаніі
рэмантантных ружаў,
дзесьці ў Менску
сьпяць
мае каханыя мужчыны,
і прывід
самотнай красуні
сёньня ноччу
абмінуў
мой сад.

Разумее

Уваходзячы ў сад,
нізка голаў схіляю,
кланяюся і прашу,
каб дазволіў пабыць
у ягоных шатах.
Гладзіць галінамі рукі,
казыча каранямі ногі,
упрыгожвае лістотай валасы,
атуляе водарам сэрца,
наталяе душу цішшу.
Разумее.

Цень і водар

Выбіраюць — 
не чалавека,
і тым больш — 
не жанчыну,
а ўсяго толькі — 
узмах павейкаў,
цень усьмешкі
і водар флюідаў.
Найчасьцей — 
супрацьлеглы.

Схоў

За сьцены,
за дзяцей,
за кветкі,
за стыло — 
за што толькі
не хавалася
ад цябе.
Цяпер
схоў мой
надзейны.
Я — у сабе.

У раі

Сорак гадоў таму
ты паклікаў мяне ў край,
дзе манна нябесная,
рэкі малочныя
і кісельныя берагі.
Куламеса з разьлезлых фігаў
сталася тым кісялём,
малаком апынуўся сок
недасьпелых аліваў,
ну а манну салодкую
то ўвогуле
вырабляла на раніцу тля,
з вечара пераеўшы нэктару
з кустоў тамарыску.
Вось такі ў нас з табою рай.
Як за часы Майсея.

Іншага раю ня будзе

40 тыдняў
кунежыцца немаўля
ў райскім цемрыве
і аднойчы
вынырвае радасна
ў сьветлае пекла,
40 дзён
блукае душа
над роднымі краявідамі,
скідваючы цяжар
пякельнага быту
прад будучым райскім
бязважкім нябытам,
40 гадоў
пакутуюць сужэнцы,
гадуючы сподзеў
на рай перад раем,
каб рэштаю год усьвядоміць,
што іншага раю
за той,
што мінуў,
ім ня дадзена ўведаць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць