Эканоміка66

Лукашэнка назваў Астравецкую АЭС «найлепшай у свеце станцыяй»

«Найлепшая ў свеце станцыя будуецца», — заявіў кіраўнік дзяржавы 27 ліпеня падчас даклада па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і выдзялення дзяржаўнага жылля ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі.

Паводле яго слоў, АЭС, якая будуецца, — добры ўзор атамнай электрастанцыі. «Расія хоча на прыкладзе гэтай станцыі паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні», — цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба. 

Лукашэнка нагадаў, што першы энергаблок станцыі павінен быць здадзены ў 2018 годзе, другі — у 2020-м. «Спадзяюся, што вы да мяне не прыйдзеце бліжэй да 2018 года (можа, да іншага прэзідэнта), каб перанесці тэрміны», — сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што фарсіраваць тэрміны будаўніцтва ні ў якім разе нельга — усё трэба рабіць «якасна і прыстойна». 

Лукашэнка таксама запатрабаваў пры забеспячэнні жыллём спецыялістаў станцыі «не адрывацца ад рэалій» і не раздаваць бясплатныя кватэры. Паводле яго слоў, уносяцца розныя прапановы для замацавання кадраў, але «ніякага вылучэння быць не павінна». «Там зарплата будзе прыстойная ў рабацяг, сярэдняга і вышэйшага звяна. Як усюды ў свеце, такія спецыялісты аплачваюцца высока. Таму трэба арыентавацца на тое, што нейкія сродкі яны ў стане плаціць за жыллё. Скажам, за арэнднае», — сказаў Лукашэнка. 

«Трэба людзям гаварыць, што яны прыйдуць на вельмі перспектыўнае месца працы з добрай зарплатай, і мы будзем падтрымліваць іх у гэтым плане. Але трэба несці і сацыяльную нагрузку, і сацыяльную адказнасць. Гэта таксама не трэба забываць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Ён заявіў, што пры падрыхтоўцы спецыялістаў для АЭС Беларусь будзе арыентавацца на вопыт Расіі. «Гэта вельмі добры і перадавы вопыт у свеце. Навучанне трэба будаваць зыходзячы з вопыту Расіі, але рабіць гэта больш якасна і адказна», — сказаў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, працаваць на БелАЭС будуць галоўным чынам беларусы, за выключэннем ключавых спецыялістаў, якіх будуць запрашаць. «Мы іх запрашаем падчас будаўніцтва з-за мяжы, галоўным чынам з Расіі, бо гэта — узор расійскай станцыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Па меры ўводу станцыі ў эксплуатацыю расійскія спецыялісты, паводле слоў Лукашэнкі, будуць замяшчацца тымі, хто рыхтаваўся ў беларускіх ВНУ. 

З-за аб'ектыўных прычын у Беларусі пакуль няма магчымасці рыхтаваць аспірантаў і магістраў у сферы ядзернай энергетыкі. У краіне пакуль не сфарміраваная навуковая школа па эксплуатацыі атамнай электрастанцыі, канстатаваў Лукашэнка. 

«Нашы ВНУ вядуць падрыхтоўку спецыялістаў, але аспірантаў і магістраў мы рыхтаваць не можам, таму што патрэбныя кадры высокай кваліфікацыі. У нас пакуль такіх людзей ці няма, ці іх адзінкі. Таму мы, выкарыстоўваючы расійскі вопыт працы на атамнай станцыі расійскага ўзору, павінны ўсё ж арыентавацца на падрыхтоўку кадраў высокай кваліфікацыі ў Расійскай Федэрацыі. Лішніх людзей мы там рыхтаваць не будзем, таму што гэта таксама мерапрыемства не таннае, але гэта працэс перамоў», — адзначыў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, у Беларусі напрацавалі кірункі падрыхтоўкі спецыялістаў. «Мы ведаем, як гэта рабіць і за якія грошы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА3

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі5

Памёр Віктар Вабішчэвіч1

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»9

Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну7

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі2

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА3

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць