Улада1010

Алесь Бяляцкі не бачыць падстаў для скарачэння санкцыйнага спісу Еўрасаюза

Сёння стала вядома, што Рада Еўрапейскага звязу сваім рашэннем ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Са спісу выкрасленыя прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта, сілавых міністэрстваў, кіраўнікі навучальных устаноў, суддзі: Сяргей Абламейка, Тамара Алпеева, Алена Ананіч, Мікалай Балаўнеў, Андрэй Бараноўскі, Міхаіл Батура, Алена Чарняк, Жанна Дубініна / Роўда, Вольга Гусакова, Наталля Кузняцова, Алена Лапцева, Леанід Мальцаў, Наталля Меркуль, Генадзь Нявыглас, Генадзь Падгайскі, Уладзімір Палуян, Наталля Пяткевіч, Яўген Полудзень, Юрый Пракопаў, Анатоль Рубінаў, Лідзія Цяліца, Наталля Варэнік, Аляксей Васільеў, Валянціна Зянкевіч.

Каментуючы рашэнне Еўразвязу, праваабаронца-вясновец Алесь Бяляцкі адзначыў, што не бачыць ніякіх відавочных падстаў для скарачэння санкцыйнага спісу Еўразвязу:

«Мяркую, што санкцыі супраць пэўных чыноўнікаў павінны захоўвацца, пакуль не будуць вырашаныя пытанні з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, за якія яны патрапілі ў чорны спісы. А гэта ў першую чаргу — падзеі 2010 года: жорсткі разгон дэманстрацыі ў Мінску, арышты і наступныя рэпрэсіі ў дачыненні да многіх грамадзян».

У цяперашні час у спіс уключаны каля 200 беларускіх чыноўнікаў. Папярэдні раз чорны спіс ЕС скарачаўся 31 кастрычніка 2014 года: тады з яго таксама былі выключаныя 24 асобы і сем кампаній.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen11

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма6

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць