Грамадства

Цэны на мяса й малако да канца году вырастуць на 15-20%

Мінэканомікі і Мінгандлю падтрымалі прапанову Мінсельгасхарчу падвысіць закупачныя цэны на малако і мяса. Найвышэйшыя адпускныя цэны на гатовую прадукцыю будуць расьці на 1,5—2% штомесяц.

Мінэканомікі і Мінгандлю падтрымалі прапанову Мінсельгасхарчу падвысіць закупачныя цэны на малако і мяса. Найвышэйшыя адпускныя цэны на гатовую прадукцыю будуць расьці на 1,5—2% штомесяц.

З 25 лютага павышаныя закупачныя цэны: на малако на 10%, ялавічыну і сьвініну — на 5%, тлустую сьвініну — на 3%. Найвышэйшыя адпускныя цэны на гатовую прадукцыю будуць расьці на 1,5—2% штомесяц. Па словах намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіла Савельева, адпаведную пастанову прыняла Міністэрства эканомікі. Аднак гэтая мера дапаможа толькі часткова кампэнсаваць выдаткі жывёлагадоўчай галіны: у выніку росту закупачных і розьнічных цэнаў цягам году дадатковы прыбытак складзе каля Br310 млрд. пры агульным дэфіцыце сродкаў на разьвіцьцё АПК звыш Br1,1 трлн. Зьвязана гэта з ростам цэнаў на паліва, тэхніку і мінэральныя ўгнаеньні.

Рост найвышэйшых адпускных цэнаў неабходны для захаваньня рэнтабэльнасьці перапрацоўчых прадпрыемстваў, падкрэсьліў намесьнік міністра. Асабліва востра гэтае пытаньне стаіць цяпер, калі ў суседніх краінах цэны на малочную і мясную прадукцыю вырасьлі ў 2—4 разы. Прапанову Мінсельгасхарчу падтрымала і Міністэрства гандлю, занепакоенае магчымым вывазам харчовых тавараў за мяжу.

Перапрацоўчым прадпрыемствам пастаўленая задача павялічваць экспарт. Пры наяўнай выгаднай каньюнктуры на зьнешніх рынках гэта дапаможа кампэнсаваць выдаткі на вытворчасьць мяса‑малочнай прадукцыі.

Нагадаем, што ў 2007 годзе закупачныя цэны на малако ўзрасталі ў чатыры разы, у суме гэты рост склаў 25%. Цэны на сацыяльна значныя малочныя прадукты ў залежнасьці ад іх тлустасьці вырасьлі на 6‑14,8%. Закупачныя цэны на ялавічыну і сьвініну ў сярэднім узьняліся на 9%.

СП, паводле БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць