Здарэнні55

Хлопец патануў у Драздах, ён памёр з-за нясвоечасовай дапамогі?

На пляжы мусіў дзяжурыць медык, а побач знаходзіцца «хуткая». Але відавочца кажа, што падчас аказання першай дапамогі здарылася неразбярыха.

Суботнім вечарам 8 жніўня на пляжы вадасховішча ў мінскіх Драздах патануў 26-гадовы хлопец. Яго выцягнулі з вады і спрабавалі ўратаваць. Тое, як гэта адбывалася, абурыла відавочцаў трагедыі.

«Я гэта ўбачыла, калі ля хлопца сабраўся ўвесь пляж. З моманту, як яго дасталі, прайшло хвілін 10. У натоўпе былі людзі, якія назіралі за ўсім з самага пачатку. Малады чалавек, курчавы, у форме Таварыства выратавання на водах, не рабіў нейкіх актыўных дзеянняў наконт выратавання. Супрацоўнікі службы толькі разганялі натоўп. Меддапамогу на маіх вачах аказвалі толькі супрацоўнік АМАП і нейкія дзве дзяўчынкі, якія адпачывалі на пляжы», — сцвярджае Кацярына, відавочца здарэння.

Падчас аказання дапамогі, як згадвае Кацярына, утварылася неразбярыха.

Дзяўчыне падалося падазроным тое, што ногі тапельца знаходзіліся ў вадзе. Як казалі іншыя зявакі, ніхто не спрабаваў перавярнуць яго на бок ці на жывот, каб адкачаць з лёгкіх ваду. Выратавальнікі пацікавіліся нават тым, ці можа нехта з адпачываючых аказаць першую меддапамогу, кажа відавочца:

«Хуткая» прыехала прыкладна праз 20-25 хвілін пасля таго, як яго дасталі. Гэта доўга, людзі абураліся, што ў такім месцы не было медыкаў. «Хуткая» прыехала. Хвілін праз сем людзі заапладзіравалі, нехта крычаў: «Ён дыхае, ён дыхае». Але пасля гэтага хлопец вельмі хутка пачаў сінець…»

Кацярына прыгадала і тое, што супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах і АМАП спыталіся ў людзей, хто дастаў тапельца з вады.

«Але ніхто не прызнаўся. Хлопец адпачываў з двума сябрамі. Яны выглядалі вельмі нецвярозымі. АМАПавец ці то вобразна, ці то па праўдзе сказаў, што на траіх выпілі 100 літраў піва», — апавядае Кацярына.

Вядома, што з 1 траўня па 31 верасня на папулярных пляжах павінны дзяжурыць не толькі супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах, але і медработнік ды спецыялізаваныя брыгады хуткай меддапамогі. Няўжо ў крытычны момант тых, хто павінен аператыўна і кваліфікавана выратаваць чалавека, на месцы не было?

Звязваемся з вядучым спецыялістам Мінскай гарадской арганізацыі таварыства выратавання на водах Алегам Перасятнікам.

Ён толькі-толькі вярнуўся з адпачынку і дае інфармацыю паводле дакументаў, якія запоўнілі яго калегі. Дык вось, версія выратавальнікаў моцна адрозніваецца ад таго, што расказала відавочца.

«Грамадзянін купаўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ён патануў. Яго нашы выратавальнікі выцягнулі з вады. Правялі яму непрамы масаж сэрца, штучную вентыляцыю лёгкіх. Для гэтага нават прымянялі адпаведны апарат. Адначасова была выкліканая брыгада «хуткай». У нас нават нумар ёсць гэтай брыгады. Яго адвезлі ў другую гарадскую клінічную бальніцу, жывога. У выратаванні бралі ўдзел нашы супрацоўнікі з вялікім стажам: Салаўёў, Лукашык, Лушчынскі, Шыкалян. Мужчына жывы з’ехаў у бальніцу. А далей ён дзве гадзіны там пабыў і памёр», — дае інфармацыю Алег Перасятнік.

У сваю чаргу зусім процілеглае паведамляе агенцтва «Мінск-навіны», якое часта на прыярытэтнай аснове інфармуюць сталічныя дзяржаўныя органы. Паводле версіі агенцтва, да супрацоўнікаў АМАП звярнуліся падлеткі, якія выцягнулі тапельца з вады. А першасныя рэанімацыйныя мерапрыемствы праводзіў старшы лейтэнант Віктар Мазалеўскі, які «запусціў сэрца пацярпелага».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі10

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой7

Стала вядома, пра што сёння гаварылі ўкраінцы і расіяне ў Стамбуле1

Аператараў дронаў будуць узмацняць баявым экзашкілетам

Расія і Украіна завяршылі перамовы ў Стамбуле. Яны ішлі каля 40 хвілін2

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада16

Міністр замежных спраў Літвы заступіўся за Офіс Ціханоўскай14

Стась Карпаў расказаў пра ўласную траўму, звязаную з дыкам55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі10

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць