Навука і тэхналогіі55

У мэсэнджары Паўла Дурава з’явіліся стыкеры Таццяны Караткевіч

У мэсэнджары Паўла Дурава з’явіліся стыкеры Таццяны Караткевіч

Невядомы аўтар стварыў набор стыкераў (гіганцкіх смайлікаў) для Telegram з фота патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч, што заўважылі карыстальнікі Facebook. Спампаваць яго можна тут.

Каб спампаваць староннія стыкеры, трэба перайсці па спасылцы на афіцыйным сайце Telergam. Праўда, там няма поўнага спісу — ён ёсць, напрыклад, на неафіцыйным tlgrm.ru.

Раней для Telegram з’яўляліся стыкеры «Бацька», спампаваць іх можна тут. Падобна, што стыкераў з іншымі патэнцыйнымі кандыдатамі для Telegram ці іншых мэсэнджараў пакуль няма.

***

Мэсэнджар Telegram — бясплатная праграма для абмену паведамленнямі з адкрытым зыходным кодам. Праект вядзе Павел Дураў, мэсэнджар працуе на базе пратаколу MTProto, распрацаванага яго братам Мікалаем.

Стваральнікі заяўляюць аб поўнай крыптастойкасці — паведамленні шыфруюцца так, што самі распрацоўшчыкі не маюць да іх доступу (і, адпаведна, не могуць выдаць перапіску спецслужбам — у адрозненне ад канкурэнтаў).

За ўзлом шыфру распрацоўшчыкі абяцаюць прыз у 300 тысяч даляраў. Пакуль была толькі адна сур’ёзная заяўка на прыз: хакер знайшоў тэкст у незашыфраваным выглядзе ў кэшы Android-праграмы і памяці самога Android. Павел Дураў не прыняў заяўку: ён сцвярджае, што ўразлівасць належыць не мэсэнджару, а Android, і што пры наяўнасці root-доступу (правоў адміністратара, атрымаць якія самастойна можа толькі дасведчаны карыстальнік) можна атрымаць любую інфармацыю, што паказваецца на экране прылады.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць23

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу6

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць23

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць