Улада3333

Лябедзька: Ні я, ні мая каманда не сыходзяць з прэзідэнцкай кампаніі

«Ні я, ні мая каманда не сыходзяць з прэзідэнцкай кампаніі», — заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 24 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы не ставілі самамэтай сабраць сто тысяч подпісаў, але і не адмовіліся б ад іх, калі б валанцёры іх сабралі. Пакуль мы страцілі толькі выступ на тэлебачанні і радыё», — сказаў палітык, ініцыятыўная група якога сабрала больш за 52 тысяч подпісаў у падтрымку вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты.

У той жа час, падкрэсліў Лябедзька, «мы адмаўляем такія фармулёўкі, як «сышлі з дыстанцыі», «скончылі ўдзел у выбарах». «Выбачайце, пра якую дыстанцыю і якія выбары можа ісці размова ў Беларусі? Гэта ад пачатку была выключна палітычная кампанія, таму што сапраўдных выбараў у Беларусі няма», — сказаў ён.

«Як толькі скончыцца час цішыні (пачнецца агітацыйная кампанія), выйдзем з пікетамі, пойдзем да людзей, будзем збіраць подпісы ў падтрымку праграмы «Мільён новых працоўных месцаў». Па-другое, мы будзем збіраць подпісы за адстаўку ўрада і кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай як сімвала татальнага глупства, лахатрону, якія ёсць на сёння ў Беларусі. Мы нікуды не сыходзім. Мы застаемся з нашымі выбаршчыкамі, будзем актыўна з імі працаваць на заключнай фазе выбарчай кампаніі», — заявіў Лябедзька.

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»25

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю7

Супраць былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу12

Польшча распачала крымінальную справу за спробу вярбоўкі беларускімі спецслужбамі супрацоўнікаў НАУ

Нарвегія можа стаць гарантам еўрапейскага крэдыту Украіне, вылучыўшы на гэта частку свайго Суверэннага фонду5

«Найгоршая парада 2020-х: «Не вучыцеся праграмаваць»30

У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем1

У МЗС распавялі пра стан беларускі, пацярпелай у ДТЗ у Тайландзе

У Мазыры ў псіханаркадыспансеры адкрылі пляцоўку для падлеткаў: з упіскай і турмою

Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»25

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць