Удзельніц конкурсу «Місіс Сусвет» вазілі ў 5-ю брыгаду спецназу ў Мар'інай Горцы ФОТАФАКТ

Удзельніцы конкурсу «Місіс Сусвет», які адбываўся ў Мінску на гэтым тыдні, наведалі 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

«Наведванне удзельніцамі конкурсу прыгажосці вайсковай часткі сіл спецыяльных аперацый паказвае абсалютную адкрытасць нашай краіны», — падкрэслілі ў прэс-службе Мінабароны. Беларускія вайскоўцы, як самыя гасцінныя людзі, аказалі жанчынам цёплы прыём і прадэманстравалі здольнасць і ўменне надзейна абараніць мір на беларускай зямлі, перадае БелТА.

У конкурсе ўдзельнічалі замужнія паспяховыя, сацыяльна актыўныя прыгожыя жанчыны. Сярод удзельніц былі прадстаўніцы Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Латвіі, Малайзіі, Мальты, Мексікі, Расіі, Японіі — усяго 55 удзельніц.
Пераможцай стала Эшлі Бурнхам з Канады.
Гл. У Мінску абралі «Місіс Сусвет — 2015».
Каментары