Улада2424

Янукевіч: Партыя БНФ можа разгледзець пытанне аб выхадзе з ініцыятывы «Народны рэферэндум»

Партыя БНФ на адным з найбліжэйшых пасяджэнняў сойма, якія праходзяць раз на месяц, можа разгледзець пытанне аб выхадзе з ініцыятывы «Народны рэферэндум». Аб гэтым БелаПАН заявіў старшыня арганізацыі Аляксей Янукевіч

Фота BYMEDIA.NET

«Чатыры арганізацыі, якія заснавалі «Народны рэферэндум», на сёння маюць абсалютна розныя падыходы не толькі да палітычнай кампаніі (прэзідэнцкіх выбараў 2015 года), але і шырэй — адносна працэсаў, якія ідуць у краіне, — заявіў Янукевіч. —

Відавочна, што ў гэтых структур рознае бачанне форм і метадаў дзейнасці, якія з'яўляюцца больш эфектыўнымі. І самае галоўнае — страчаны персанальны давер паміж лідарамі арганізацый, якія два папярэднія гады працавалі ў межах «Народнага рэферэндуму». 

Палітык адзначыў, што «фармальна «Народны рэферэндум» працягвае існаваць». «Думаю, пасля выбарчай кампаніі мы сустрэнемся, пагаворым, можам і ці хочам мы штосьці рабіць разам, ці павінна ініцыятыва трансфармавацца ў штосьці іншае, ці павінен змяніцца склад удзельнікаў», — сказаў ён. 

«Але відавочна, што ў цяперашнім выглядзе і на платформе, на якой існаваў «Народны рэферэндум», супрацоўніцтва працягвацца не будзе», — падкрэсліў Янукевіч. 

У кааліцыю «Народны рэферэндум» уваходзяць кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ, рух «За Свабоду» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Галоўная ідэя ініцыятывы — вынесці на ўсенароднае абмеркаванне шэсць ключавых пытанняў, якія датычацца развіцця беларускай дзяржавы і грамадства. 

29 жніўня на пасяджэнні сойма Партыі БНФ Янукевіч заявіў, што ініцыятыва «Народны рэферэндум» знаходзіцца фактычна ў стане комы.

«Усе, хто сочыць за інфармацыйным полем, бачыць, што будучыні ў ініцыятывы «Народны рэферэндум» няма. Сёння гэты праект фактычна знаходзіцца ў стане комы. Думаю, гэта можа быць канстатавана найбліжэйшым часам», — сказаў ён. 

29 жніўня сойм Партыі БНФ таксама прыняў рашэнне аб адмове ў далейшай падтрымцы на выбарах актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу6

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай16

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 7

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону1

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

Лідара «Зялёных» Змітра Кучука ў калоніі паставілі ў «нізкі статус»2

Сёння пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025»1

Даследаванне эвалюцыі сведчыць: чым даўжэйшы вялікі палец, тым большы мозг4

Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць