Грамадства

Алеся Міхалевіча сёння дапытвалі ў Следчым камітэце

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які застаецца ў статусе абвінавачванага па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, 11 верасня дапытвалі ў Следчым камітэце Беларусі. 

«Я сёння быў у Следчым камітэце, допыт працягваўся паўтары гадзіны. Усё прайшло ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам, нават запісвалі мае паказанні па-беларуску», — сказаў Міхалевіч. 

Паводле яго слоў, следчы цікавіўся прычынамі, з-за якіх Міхалевіч у 2011 годзе з'ехаў у Чэхію, а таксама ўдакладняў, ці пагаджаецца палітык са сваімі папярэднімі паказаннямі. 

Міхалевіч пры гэтым замаўляў пра азнаямленне са сваімі ранейшымі паказаннямі, паколькі прайшло прыкладна пяць гадоў з таго часу, як ён іх даваў. У СК Міхалевічу сказалі, што «патэлефануюць на наступным тыдні і скажуць, калі можна будзе з імі азнаёміцца». 

Пры гэтым палітык пацвердзіў інфармацыю, што на першы допыт пасля вяртання ў Беларусь яго выклікалі вусна, без позвы. «Маёй жонцы патэлефанавалі і папрасілі мяне ператэлефанаваць. Я не стаў ісці на прынцып, таму што лічу, што можна дамовіцца і па тэлефоне», — сказаў Міхалевіч. 

Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь 8 верасня праз чатыры з паловай гады эміграцыі ў Чэхіі, дзе ён атрымаў палітычнае прыстанішча. Палітык быў затрыманы беларускімі пагранічнікамі пры ўездзе з Літвы падчас пашпартнага кантролю як асоба, што знаходзіцца ў нацыянальным вышуку. Міхалевіч быў перададзены міліцыі, але праз некалькі гадзін адпушчаны на волю пад падпіску аб нявыездзе, хоць не падпісваў ніякіх дакументаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?33

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць