Грамадства

Прэвэнтыўныя арышты і позвы на зборы перад Чарнобыльскім Шляхам

У Горках 17 красавіка міліцыянты правялі прафіляктычную гутарку з Эдуардам Брокаравым: цікавіліся ягоным затрыманьнем падчас разгрому намётавага мястэчка ў Менску ды папярэдзілі, каб не казаў нікому ехаць на Чарнобыльскі шлях.

18 красавіка ў Гомелі на 10 сутак асудзілі за «арганізацыю несанкцыяванага мерапрыемства» Ўладзімера Кацору, які падаў заяўку на Чарнобыльскі мітынг на 25 красавіка.

У Бабруйску 18 красавіка міліцыянты афіцыйна папярэдзілі Дзяніса Шайко і Максіма Буйніцкага пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыяваных акцыях і дадалі, што за Бабруйск актывісты ня выедуць, а свае 15 сутак атрымаюць. Па словах хлопцаў, міліцыянты заявілі, што ведаюць пра пляны маладафронтаўцаў паехаць у Менск і закладуць фугас у іх аўтамабіль.

У Магілеве ў той жа дзень папярэджаньні, каб ня ехалі на Чарнобыльскі шлях, атрымалі актывістка АГП Ірына Качарова й А.Дзячкоў, у Дрыбіне – А.Юркоў.

Ваўкавыскія міліцыянты 22 красавіка наведалі актывіста Віталя Гуляка, каб папярэдзіць, што 26 красавіка ў Менску рыхтуюцца беспарадкі, і параіць не выяжджаць нікуды з Ваўкавыску.

Гарадзенскі ваенкамат прыслаў позвы на 26 красавіка мясцовым дэмакратычным дзеячам – актывісту прафсаюзнага руху Яну Роману, намесьніку старшыні асьветнага грамадзкага аб’яднаньня «Фонд імя Лява Сапегі» Ўладзімеру Хільмановічу, дэпутату Гарадзенскага гарсавету Сяргею Антусевічу, актывісту БНФ Максіму Губарэвічу, праваабаронцу Віктару Сазонаву. Іх запрашаюць прыйсьці дзеля «пераверкі ўліковых зьвестак».

Падчас распаўсюду ўлётак пра будучы Чарнобыльскі шлях у Берасьці 24 красавіка быў затрыманы Андрэй Шарэнда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць