Культура

Асадзі назад

Адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу пры дзіцячым садку № 81 пагражаюць закрыць, калі ў ёй ня будзе прынамсі васьмі дзетак. Цяпер туды ходзяць чацьвёра малых.

Адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу пры дзіцячым садку № 81 пагражаюць закрыць, калі ў ёй ня будзе прынамсі васьмі дзетак. Цяпер туды ходзяць чацьвёра малых.

У аддзеле адукацыі Ленінскага раёну кажуць, што зацікаўленыя ў існаваньні групы, аднак колькасьць дзяцей у ёй не павялічваецца. Ініцыятары стварэньня групы вінавацяць чыноўнікаў, што тыя не рэклямуюць яе як сьлед і не даюць рабіць гэта іншым.

Пра магчымае закрыцьцё адзінай у Магілёве беларускамоўнай групы заявіў начальнік аддзелу адукацыі Ленінскага раёну Аляксандар Гапееў. Ён заклапочаны тым, што група недаўкамплектаваная:

«Мне хацелася б хутчэй, каб мы да канца году ўкамплектавалі гэтую групу. Калі мы яе не ўкамплектуем да першага верасьня, я вымушаны буду вынесьці пытаньне пра яе закрыцьцё. У групе павінна быць восем — дзесяць чалавек мінімум».

Паводле спадара Гапеева, аддзел адукацыі робіць усё, каб група папаўнялася дзецьмі:

«Рэклямную кампанію правялі ў садках, у газэце далі аб’яву. Але неахвотна неяк дзеці ідуць. Хаця садок добры. Умовы для дзяцей створаныя добрыя».

Бацькі ж не пагаджаюцца з чыноўнікамі й кажуць, што для рэклямаваньня групы нічога ня зроблена.

«Мы спрабавалі ім давесьці, што трэба супрацоўнічаць у тым, каб рэклямаваць групу. Нам сказалі: «Гэта наша справа, нам трэба ўсё ж такі пад сваёй маркай выпускаць гэтыя рэклямныя праекты». Што, уласна кажучы, нам не дазволіла падключацца самастойна. Разам з тым працы зь іх боку практычна ніякай не праведзена. Як было на пачатку году чацьвёра дзетак, так і засталося», — зазначыў адзін з ініцыятараў стварэньня групы Аляксей Бацюкоў.

Чакалася, што сёньня ў гарадзкіх газэтах зьявяцца рэклямныя абвесткі пра беларускамоўную групу. Гэтага, аднак, не адбылося. Рэкляму ў газэтах бацькам абяцалі ў раённым аддзеле адукацыі. Тэкст аб’явы падрыхтаваў і перадаў у аддзел адукацыі Аляксей Бацюкоў.

Яшчэ адзін стваральнік групы, Зьміцер Салаўёў, кажа пра недавер чыноўнікаў да ініцыятыўнасьці бацькоў:

«Тое, што зьвязана з рэклямаваньнем. Гэта адчуваецца падчас гутарак з кіраўніцтвам, з Гапеевым. Быў такі цікавы выраз яго: «Я павінен быць упэўнены, што ня будзе бел‑чырвона‑белых сьцягоў, калі будуць здымаць». Я думаю, што ўсё ідзе да таго, каб ціхенька гэтую групу прычыніць. Маўляў, не ўдалося, і ўсё».

І Зьміцер Салаўёў, і Аляксей Бацюкоў перакананыя, што зачыніць групу яны не дадуць. Што да рэклямы, то ёю бацькі цяпер зоймуцца самі.

У беларускамоўную групу «Вясёлка» дзяцей пачалі вадзіць ад трэцяга сьнежня. Спачатку ў ёй было трое дзетак: Ялінка Салаўёва, Міколка Бацюкоў ды Паўлік Мохаў, неўзабаве да іх далучыўся Януш Сярэдзін.

Першыя два тыдні дзяцей беларускамоўнай групы аб’ядноўвалі зь дзецьмі іншай групы. Бацькоў такая сытуацыя не задаволіла, і пасьля гутаркі з загадчыцай дзеці «Вясёлкі» пачалі заставацца на цэлы дзень у сваёй групе. Цяпер жыцьцё групы нармалізавалася.

Беларускамоўная група зьявілася ў Магілёве пасьля амаль пятнаццацігадовага перапынку.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць