Грамадства22

Хлопцаў паўсутак трымалі ў пастарунку за надпіс «Жыве Беларусь!»

У Жлобіне мясцовая міліцыя амаль паўсутак трымала ў пастарунку двух маладых гараджанаў, якія мінулай ноччу на Палявой вуліцы напісалі фарбай на асфальце «Жыве Беларусь!». Аптымістычны лёзунг яны паўтарылі зь дзясятак разоў — цягам чатырохсот мэтраў.

Грамадзкі актывіст Анатоль Папоў паведаміў, што падвечар і Аляксандра, і Тараса — так завуць маладых хлапцоў — адпусьцілі.

Супраць Аляксандра Е. складзены адміністрацыйны пратакол — яму пагражае штраф. Тарас прадстаўлены ў гэтай гісторыі сьведкам. Камунальнікі за гэты час пасьпелі зафарбаваць чорнай масьцікай дарожнае графіці.

Жыцьцесьцьвярджальным надпісам на асфальце маладыя гараджане адгукнуліся на папярэднюю інфармацыю пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.

Па сьведчаньні назіральнікаў, 11 кастрычніка пасьля галасаваньня і «прычашчэньня» ў буфэтах таннай гарэлкай, некаторыя гараджане высьвятлялі, які кандыдат у прэзыдэнты лепшы. Да прыкладу, каля ўчастку № 29, які месьціцца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе БМЗ, мужчына нападпітку пагражаў прыхільніку Тацяны Караткевіч «перагрызьці горла». З дапамогай міліцыі і грамадзкасьці яго ўдалося супакоіць. Міліцыя аднак нікога не затрымлівала.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Усе навіны →
Усе навіны

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»41

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

Магістратура ў Еўропе — выдатны шанец атрымаць еўрапейскую адукацыю і застацца жыць і працаваць у Еўрасаюзе. Што трэба для паступлення12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць