Грамадства1515

Хлопцы прыйшлі на вайсковыя зборы ў майках з надпісамі «Не — расейскай вайсковай базе»

 Іх адразу адпусьцілі.

Толькі некалькі гадзінаў пабылі на вайсковых зборах актывісты зь Дзяржынскага раёну Мікалай Колас і Алесь Рыбачэнка.

«Народны сход» 4 кастрычніка 2015 году ў цэнтры Менску супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота.

Раніцай 12 кастрычніка яны згодна з позвамі прыбылі ў Дзяржынскі камісарыят, адкуль іх завезьлі ў вайсковую частку СПА ў пасёлку Наваколасава. Празь некалькі гадзін актывістаў адпусьцілі дадому, аддаўшы вайсковыя білеты, паведаміў карэспандэнту Свабоды Мікалай Колас.

«Мы надзелі майкі з надпісам «Не — расейскай вайсковай базе», і гэтак сёньня зьявіліся ў камісарыят. Там такіх, як мы, «партызанаў» было чалавек дзесяць, у асноўным з Узьдзенскага раёну. Нас усіх пасадзілі на аўтобус і адвезьлі ў Наваколасава, у вайсковую частку СПА. Там некалькі гадзін пратрымалі, але ўзялі на зборы ня ўсіх — палову. Нам з Алесем вярнулі вайсковыя білеты і адпусьцілі дамоў. Сказалі, мы такія ім не патрэбныя».

Мікалай Колас мяркуе, што спроба забраць яго і ягонага сябра Алеся Рыбачэнку на зборы зьвязаная менавіта зь іхнай грамадзкай дзейнасьцю.

«Хутчэй за ўсё, нас гэтымі зборамі хацелі запалохаць, каб сьцішылі сваю палітычную актыўнасьць. Перад выбарам да мяне дамоў прыходзіў пажарны, старшыня сельсавету званіў, што прывезьлі позву ў ваенкамат. Палохалі штрафамі гэтак, што маці давялося хуткую дапамогу выклікаць».

Мікалай Колас і Алесь Рыбачэнка бралі актыўны ўдзел у акцыях апазыцыі, якія праходзілі перад выбарамі, у тым ліку ў шэсьці нацыянальнага сьцяга 10 кастрычніка і шэсьці па праспэкце Незалежнасьці 11 кастрычніка. Яны несьлі расьцяжку з надпісам «Байкот выбарам». На ранейшых акцыях на плошчы Свабоды яны былі ў майках з надпісамі супраць расейскай вайсковай базы.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць