Грамадства88

У Мінску быў затрыманы, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка

У Мінску быў затрыманы праваахоўнымі органамі, збіты і аштрафаваны блогер Віктар Нікіценка. 

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Нікіценка быў затрыманы 13 кастрычніка. У 13.30 блогер прыйшоў на плошчу Незалежнасці з двума сябрамі, якіх папрасіў сфатаграфаваць яго на фоне Дома ўрада з плакатам «Лукашэнку пад трыбунал». Такім чынам Нікіценка хацеў «данесці да людзей» сваё стаўленне да чарговага прэзідэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.

За дзеяннямі маладых людзей назіралі некалькі чалавек у цывільным. Адзін з іх пацікавіўся, што адбываецца, і папрасіў Нікіценку паказаць дакументы. У адказ блогер папрасіў незнаёмца назваць сябе і таксама паказаць дакументы, але той пайшоў, нічога не сказаўшы ў адказ. 

Праз паўгадзіны Нікіценка з сябрамі вырашылі пакінуць плошчу. «На лесвіцы, якая вядзе ў падземны пераход, мяне схапілі за рукі і насільна пацягнулі ўніз. Вядома, я супраціўляўся і патрабаваў паказаць мне свае пасведчанні. Мяне цягнулі на другі бок, дзе ўжо чакаў белы аўтобус», — цытуе блогера праваабарончы сайт. Паводле слоў Нікіценкі, яго зневажалі, запалохвалі і білі. На сваёй старонцы ў «Фейсбуку» Нікіценка выклаў свой здымак, дзе бачныя сляды пабояў у раёне нырак. 

У аддзяленні міліцыі Нікіценку пратрымалі амаль дзве гадзіны. У той жа дзень суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікета, а таксама ў непадпарадкаванні патрабаванням работнікаў міліцыі і знявазе суддзі. Блогера аштрафавалі на 20 і 30 базавых велічыняў адпаведна, што ў суме складае 9 млн. рублёў. 

Супрацоўнікі Чыгуначнага аддзялення міліцыі адмовіліся прыняць у Нікіценкі заяву аб распачынанні крымінальнай справы ў сувязі з прымяненнем грубай фізічнай сілы, пагрозамі і знявагамі з боку праваахоўных органаў. Блогеру прапанавалі звярнуцца ў Генпракуратуру. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія1

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Усе навіны →
Усе навіны

На лінейцы ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце студэнтаў прывітаў гуманоід ВІДЭА5

Перад лінейкай школьнікам раздалі інструкцыю, як слухаць гімн5

У слуцкай школе прэм'ера Турчына слухала вельмі сумная пчала ВІДЭА5

Прэзідэнт Польшчы зноў запатрабаваў рэпарацый ад Германіі за Другую сусветную вайну20

«Украіна ў НАТА — гэта дарога да грамадзянскай вайны». У Расіі раптам дасталі з шафы Януковіча — каб ён пахваліў Пуціна5

Як беларусам запаўняць анкету, неабходную для паездкі ў Латвію ці транзітам праз яе13

«Калі мы адмовіліся падпісваць, нам пачалі ламаць пальцы». Былы палітвязень Мікіта Літвіненка расказаў сваю гісторыю2

Палітзняволеную, якую судзілі з братам Латушкі, не выпусцілі па заканчэнні тэрміну. Завялі новую крыміналку2

Ажыла будпляцоўка ў Ждановічах, якая некалі планавалася пад Leroy Merlin1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія1

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць