Грамадства2828

Дырэктар школы на просьбу пракаментаваць датычнасць да выбарнай «каруселі» вырваў у журналісткі тэлефон ВІДЭА

Дырэктар 21-й школы Міхаіл Савіцкі адмовіўся адказваць журналістам на пытаньні пра сваю магчымую датычнасьць да выбарнай «карусэлі».

Здымак Міхаіла Савіцкага зьмясьціў на сайце партыі АГП назіральнік Мікалай Казлоў. Назіральнік зьняў трох чалавек, якія спрабавалі прагаласаваць на 24-м участку ў 188-й школе датэрмінова 8 кастрычніка, але ўцяклі з участку. Як пазьней высьветлілася, сярод іх быў і дырэктар школы Міхаіл Савіцкі.

Вось што апавёў Мікалай Казлоў пра тое, чаму ён палічыў гэтых людзей «карусэльшчыкамі»:

«Яны ўжо назваліся камісіі, хацелі атрымаць на рукі бюлетэні, але ім нехта падаў знак, і яны сышлі з участку, так і не прагаласаваўшы. Я пайшоў за імі і на вуліцы іх спытаў, хто яны і чаму прыйшлі галасаваць сюды. Савіцкі сказаў, што яны тут набылі кватэру і пераблыталі ўчастак, але сябе не назваў і дакумэнтаў не паказаў. Пра іншых людзей са сваёй групы сказаў, што яны адна сям’я. Потым мы выклалі іх відэа на сайце, і людзі нам напісалі, што гэта дырэктар 21-й школы Міхаіл Савіцкі, а дзьве жанчыны зь ім — настаўніцы гэтай жа школы. Цікава, што на той момант на сайце школы фатаграфіі гэтых людзей былі ўжо выдаленыя. Але цяпер мы ведаем дакладна, што Міхаіл Савіцкі браў у гэтым удзел», — сказаў Мікалай Казлоў.

Мікалай Казлоў каля менскай 21-й сярэдняй школы

Што скажа Міхаіл Савіцкі на гэтыя падазрэньні назіральніка?

15 кастрычніка назіральнік разам з журналістамі спрабаваў сустрэцца зь Міхаілам Савіцкім у 21-й школе, але дырэктар адмовіўся адказваць на пытаньні журналістаў і запатрабаваў пакінуць будынак, папярэдзіўшы, што сюды выклікалі міліцыю. «Да пабачэньня, я вас сюды не запрашаў. Пакіньце школу», — сказаў Міхаіл Савіцкі.

Школа № 21 знаходзіцца зусім побач з 188-й спэцыялізаванай школай, дзе назіральнікам быў Мікалай Казлоў. Як ён мяркуе, некаторыя настаўнікі 21-й школы «дапамагалі» рабіць яўку папярэдняга галасаваньня на выбарчым участку ў 188-й школе, «бо тыя маглі дапамагаць ім». 10 кастрычніка, калі Мікалай Казлоў спрабаваў зьняць на відэа чарговых «карусэльшчыкаў», якія прагаласавалі на ягоным участку і атрымалі грошы, тыя напалі на назіральніка, ударылі яго па нагах і спрабавалі адабраць ноўтбук. Мікалай Казлоў зьвярнуўся ў міліцыю з заявай аб завядзеньні крымінальнай справы, вядзецца праверка ягонай заявы.

Паводле назіральнікаў ад АГП Мікалая Казлова і Сьвятланы Якшынай, у выніковым пратаколе датэрміновага галасаваньня на 24-м участку ў 188-й школе пазначана, што тут прагаласавала на 200 выбарцаў больш, чым зафіксавалі назіральнікі.

Як усё пачыналася. Мікалай Казлоў ідзе за меркаванымі «карусэльшчыкамі»:

Каментары28

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл4

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі13

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі5

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць