Грамадства66

Лукашэнка даручыў КДБ жорстка разабрацца з ценявой эканомікай

Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, паставіў задачу жорстка спыняць дзейнасць у сферы ценявой эканомікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па арганізацыі строгай работы, накіраванай на выяўленне і спыненне дзейнасці ў сферы ценявой эканомікі, у тым ліку службовых асоб, якія маюць дачыненне да гэтага. Канстатавалася, што ўдзельнікі «шэрых» схем выводзяць з абароту сродкі, не выплачваюць падаткі і атрымліваюць вялізны прыбытак.

Як было даложана Лукашэнку, такая работа пачата ўжо. У прыватнасці, 19 кастрычніка ў Брэсце затрымана 13 асоб з ліку арганізатараў такой дзейнасці — заснавальнікаў і кіраўнікоў ЗАТ «Консул». Апошняе з'яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў прадукцыі для аграпрамысловага комплексу рэспублікі (замежныя харчовыя дабаўкі, шрот, дэзынфіцыруючыя сродкі, племянная жывёла, абсталяванне і інш.). Выкарыстоўваючы больш за 40 падкантрольных фірм, арганізатары выводзілі за мяжу валюту, ухіляліся ад выплаты падаткаў і рэалізоўвалі прадукцыю канчатковаму спажыўцу з завышэннем цаны да трох разоў.

Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі выяўлена і канфіскавана 36 пячатак замежных кампаній, праз рахункі якіх ажыццяўлялася кіраванне ценявымі патокамі. Праведзена 48 ператрусаў, у ходзе якіх канфіскавана і накладзены арышт увогуле больш як на $2 млн. Акрамя таго, арышты накладзены на 106 аб'ектаў нерухомай маёмасці, больш за 100 легкавых і грузавых аўтамабіляў.

Каментары6

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць