Усяго патроху2525

Дачка беларуса-мільярдэра згуляла вяселле на ўласным востраве ў Грэцыі 

Праз 47 гадоў на востраве Скорпіёс ў Грэцыі згулялі другое ў гісторыі вяселле пасля Жаклін Кенэдзі і Арыстоцеля Анасіса. На беразе мора пабралася шлюбам дачка аднаго з найбагацейшых бізнэсмэнаў Расіі Дзмітрыя Рыбалоўлева — 26-гадовая Кацярына.

Кацярына і Хуан

З 2013 года востраў грэцкага магната перайшоў у валоданне расейскага бізнэсмэна, які падарыў Скорпіёс дачцэ. Спадчынніца мільярднага багацця выйшла замуж за уругвайскага фінансіста — 34-гадовага Хуана Сарторы. Выпускнік Гарвардскага ўніверсітэта пабудаваў кар'еру ў Швейцарыі. Там жа, у Жэневе, пара заключыла афіцыйны шлюб.

Востраў Скорпіёс

Нягледзячы на тое, што грошай хапае ў абедзвюх сем'ях, па прыкладзе Анасіс і Кэнэдзі яны вырашылі адмовіцца ад пышных святкаванняў. Вянчанне адбылося ў царкве Панагіі. Шлюб закаханых заключыў арцыбіскуп Берлінскі, Германскі і Вялікабрытанскі Марк.

Кацярына з бацькам

Дзмітрый Рыбалоўлеў — этнічны беларус, былы старшыня назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі, былы фактычны ўладальнік «Уралкалія», цяпер прыватны інвестар, уладальнік футбольнага клуба «Манака». Займае 14-ы радок у рэйтынгу найбагацейшых расейцаў па версіі Forbes 2015 года. Агульнае багацце налічвае 8,5 мільярда даляраў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць